Грамадзянскі абавязак мужчыны. 21.by

Грамадзянскі абавязак мужчыны

20.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абарона Рэспублікі Беларусь з’яўляецца канстытуцыйным  абавязкам і свяшчэнным доўгам кожнага грамадзяніна нашай краіны. Цяпер праходзіць прызыўная кампанія на ваенную службу і ў чарговы раз нагадваем, што грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, павінны няўхільна выконваць абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 18 Закона “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”.

Прызыў на службу складаецца з некалькіх этапаў. Гэта яўка на медыцынскае асведчанне і абследаванне, правядзенне іх, пасяджэнне прызыўнай камісіі, яўка прызваных грамадзян у камісарыят для адпраўкі да месца службы і ўласна адпраўка.

Згодна з законам тыя, хто не з’явіўся без уважлівых прычын на месца і ў тэрмін, пазначаныя ў павестках, парушыў абавязкі па воінскім уліку, якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву ці адмаўляюцца атрымліваць павестку, прыцягваюцца да адказнасці. У залежнасці ад кваліфікацыі дзеянняў гэта можа быць папярэджанне ці накладанне штрафу да пяці базавых велічынь, або штраф, арышт ці абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

За здзяйсненне гэтых праванарушэнняў цяпер вышукваюцца Максім Дзмітрыевіч Браім, 1991 года нараджэння, Алег Аляксандравіч Вяракса, 1993 года нараджэння, Арцём Вячаслававіч Кніга, 1998 года нараджэння, Мікалай Васільевіч Найдзен, 1995 года нараджэння, Дзмітрый Юр’евіч Найдзен, 1992 года нараджэння, Дзяніс Ігаравіч Пашук, 1996 года нараджэння, Артур Аляксандравіч Папок, 1996 года нараджэння, Раман Міхайлавіч Рута, 1993 года нара-джэння, Дзмітрый Іванавіч Ткачэнка, 1992 года нараджэння, Кірыл Ігаравіч Торап, 1995 года нараджэння.

Калі каму-небудзь вядома іх месцазнаходжанне, просьба паведаміць у ваенны камісарыят раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранкі, дом 1; ці па тэлефонах: 5-27-35, 5-27-34.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,

ваенны камісар раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абарона Рэспублікі Беларусь з’яўляецца канстытуцыйным  абавязкам і свяшчэнным доўгам кожнага грамадзяніна нашай краіны. Цяпер праходзіць прызыўная кампанія на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика