Подведены итоги акции «Наш животновод» в Докшицком районе. 21.by

Подведены итоги акции «Наш животновод» в Докшицком районе

20.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_8526
Днямі сталі вядомы раённыя пераможцы штогадовай акцыі “Наш жывёлавод”, ініцыятарам якой з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Па выніках трох месяцаў гэтага года ў лідарах апынулася аператар машыннага даення  малочнатаварнай фермы “Несцераўшчына” ААТ “Таргуны” Таццяна Аніковіч (на здымку), у якой надой ад каровы за першы квартал склаў 1 350 кілаграмаў малака. З перамогай працаўніцу павіншавалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў АПК Валянціна Рамановіч і галоўны спецыяліст ААТ “Таргуны” Ніна Гатоўка, якія пажадалі ўсяму калектыву раўняцца на лепшую даярку.

З перамогай у акцыі “Наш жывёлавод” віншаванні прымаў і калектыў МТФ “Пералоі” ААТ “Барсучанка”. За першы квартал працаўнікі фермы здолелі павялічыць валавы надой малака на 62 тоны. Гэта значыць, што кожны месяц атрымлівалі на 20 тон малака больш, чым у адпаведны перыяд летась. Таварнасць прадукцыі склалася на ўзроўні 90 працэнтаў. Асаблівыя словы падзякі за добрасумленную працу і высокія паказчыкі атрымала загадчыца МТФ Ірына Крук.

Прыемным сюрпрызам для жывёлаводаў стаў салодкі стол, які для іх арганізавала старшыня прафкама Валянціна Курдзека.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі сталі вядомы раённыя пераможцы штогадовай акцыі “Наш жывёлавод”, ініцыятарам якой з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика