Адзін з дзён, што год кормяць. 21.by

Адзін з дзён, што год кормяць

20.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясновы дзень год корміць, кажуць людзі, таму вяскоўцы стараюцца з карысцю, правільна, распарадзіцца кожнай пагодлівай гадзінай. Адным з першых у раёне ўключылася ў сяўбу ААТ «Нарачанскія зоры».


Ля вёскі Ялажычы ў дзень наведвання намі гаспадаркі кіпела работа на вялізным полі – тут сеяўся ячмень. Парывісты вецер падымаў клубы пяску і, падхапіўшы іх, нёс некуды ўдалечыню, туды, адкуль да нас набліжаўся МТЗ-3522 з сеялкай.

– Гэта наш механізатар Іван Забрамскі, – кіўнула ў бок трактара брыгадзір Вольга Клімовіч. – Працавіты чалавек, спецыяліст на ўсе рукі: і на сеялцы цяпер, і на камбайне ў час уборачнай у нас заняты.


Іван Пятровіч – чалавек у «Нарачанскіх зорах» параўнальна новы (працуе тут шэсць гадоў). Так склалася, што пераехалі Забрамскія сюды са Смаргонскага раёна, атрымалі ў гаспадарцы жыллё, асталяваліся. Старэйшы сын ужо парадаваў бацькоў першай унучачкай, малодшы ж пакуль што служыць у арміі. А ўвогуле спадабалася Забрамскім у «Нарачанскіх зорах», нібыта і нарадзіліся тут, сярод гэтых добразычлівых людзей. Ёсць самае галоўнае – праца, жыллё, гаспадарка – для таго, каб жыць. Дык чаго большага можна жадаць?

– Вопытны механізатар, надзейны чалавек, – ахарактарызаваў Івана Забрамскага галоўны аграном гаспадаркі Віктар Драчылоўскі. – Дастойны таго, каб людзі прачыталі пра яго на старонках раёнкі.


Кароткай – усяго ў некалькі хвілін – была наша з Іванам Пятровічам размова. Відаць па ўсім, чалавек ён цікавы і субяседнік разумны, ды вось не час цяпер на такія дыялогі, не час. Вясновы ж дзень, памятаеце, год корміць… А што з лёгкай рукі журналістаў раёнкі нашы чытачы пазнаёміліся з яшчэ адным перадавым механізатарам, гэта факт. Упэўнена, яшчэ не раз будзем пісаць пра Івана Забрамскага, дастойнага прадстаўніка дастойнай гаспадаркі. А пакуль – сеем.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясновы дзень год корміць, кажуць людзі, таму вяскоўцы стараюцца з карысцю, правільна, распарадзіцца кожнай пагодлівай гадзінай. Адным з першых у раёне ўключылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика