Карэспандэнт “Авангарда” наведаўся ў госці ў КЖУП “Буда-Кашалёўскі камунальнік”. 21.by

Карэспандэнт “Авангарда” наведаўся ў госці ў КЖУП “Буда-Кашалёўскі камунальнік”

22.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэспандэнт “Авангарда” наведаўся ў госці ў КЖУП “Буда-Кашалёўскі камунальнік”, каб даведацца, якімі паўсядзённымі поспехамі і клопатамі жыве лепшая прафсаюзная арганізацыя нашага раёна.


У кабінеце мяне сустрэла інжынер па ўліку паліўна-энергетычных рэсурсаў і па сумяшчальніцтву з 2014 года старшыня прафсаюзнага камітэта Іна Максіменка. З ёю мы знаёмыя ўжо даўно: падчас працы ў рэдакцыі не раз даводзілася сустракацца на розных мерапрыемствах.
У цёплай і добразычлівай абстаноўцы яна расказала, што арганізацыя з’яўляецца самастойным гаспадарчым аб’ектам на аснове камунальнай уласнасці Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта. У склад прадпрыемства ўваходзяць такія структурныя падраздзяленні, як водаканалізацыйная гаспадарка, энергетычная служба і служба цеплазабеспячэння, 2 лазні, участак па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы. Маецца спецаўтатранспарт і рамонтна-будаўнічы ўчастак. Увогуле плошча ўтрымання і абслугоўвання жылога фонда налічвае 220,2 тысячы квадратных метраў. Нядзіўна, што такая арганізацыя мае патрэбу ў вялікай колькасці працаўнікоў. Іх, дарэчы, налічваецца 568 чалавек.
Немалаважным будзе заўважыць, што ў прафсаюз уваходзяць 100% работнікаў арганізацыі. Безумоўна, заслужыць давер і згуртаваць такі вялікі калектыў па ўсяму раёну – складаная задача. Але тут, як зазначае Іна Леанідаўна, сакрэт даволі просты – гэта адкрытасць, адказнасць, уменне выслухаць і гатоўнасць дапамагчы.
Кіраўніцтва сумесна з прафсаюзам вялікую ўвагу надаюць пытанням набыцця спецыяльнага адзення. Гэтае пытанне з’яўляецца амаль што адным з асноўных у арганізацыі. Таксама калектыўным дагаворам прадугледжана атрыманне льгот і гарантый для працаўнікоў і членаў іх сем’яў, матэрыяльная дапамога на аздараўленне, пры нараджэнні дзіцяці, пры шлюбе, выплаты да Дня маці, да Дня пажылых людзей, да Дня інвалідаў, дапамога ў сувязі з хваробай, з выхадам на пенсійны адпачынак.
Працаўнікі арганізацыі, з якімі карэспандэнт меў магчымасць пагутарыць, ахарактарызавалі старшыню прафкама як руплівага, зацікаўленага, энергічнага, уважлівага і душэўнага чалавека. З ёю ім вельмі пашанцавала, аб гэтым гаворыць і начальнік участка “Крыўск” Аляксандр Мячыкаў.
– У прафсаюз я ўступіў адразу, як прыйшоў на працу, і не пашкадаваў. Акрамя розных экскурсій і мерапрыемстваў, заўсёды можна звярнуцца за дапамогай. У мінулым годзе я праходзіў лячэнне ў Гомелі ў кардыялагічным цэнтры, лекі былі платныя. Пасля лячэння звярнуўся ў прафкам, і мне своечасова аказалі матэрыяльную дапамогу. У сакавіку бягучага года зноў праходзіў лячэнне, і ў гэты раз у дапамозе мне таксама не адмовілі.
– Многія лічаць, што асноўная задача прафсаюзнага лідара – гэта абарона правоў членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Я з гэтым, канешне, згодна, аднак заўважу, што на першы план гэтая задача выходзіць тады, калі ёсць нейкія неўрэгуляваныя пытанні. А калі ўсё ў поўным парадку, нельга не лічыцца з тым, што людскія зносіны, згуртаванасць калектыву напрамую ўплываюць на эфектыўнасць працы, – дзеліцца Іна Максіменка.
Пацвярджаючы словы старшыні прафкама, можна дадаць, што ў арганізацыі вельмі добра наладжана праца ў спартыўным накірунку. Бо зноў жа, як адзначае Іна Максіменка, каб рухацца, рабіць поспехі ў прафесіі, патрэбны энергія, сілы, жаданне і здароўе. Дапамагчы арганізму заўсёды быць у тонусе здольныя фізкультура і спорт, таму прафсаюзная арганізацыя пастаянна прапагандуе здаровы лад жыцця.
Штогод камунальная служба ўдзельнічае ва ўсіх спаборніцтвах раёна і вобласці. Так, напрыклад, ніколі не застаюцца без увагі такія віды спорта, як валейбол, плаванне, лыжы, шахматы, міні-футбол, шашкі, дартс, настольны тэніс, стральба, більярд, лёгкая атлетыка, водны турызм, веласпорт, рыбная лоўля, стрытбол і іншыя. Варта заўважыць, што па кожнаму віду камунальнік абавязкова займае прызавыя месцы. А з якім задавальненнем яны ўдзельнічаюць у турыстычных злётах, дзе між спаборніцтвамі можна знайсці сяброў, пасядзець з гітарай каля вогнішча, успомніць цікавыя выпадкі са свайго жыцця! Але ці можна ўсе гэтыя эмоцыі перадаць на паперы!? Бадай, што не.
– Мы хочам ахапіць увагай як мага больш людзей, дапамагчы ім праявіць сябе, свае здольнасці і таленты, бо самае каштоўнае ў нашай працы – гэта ўменне выклікаць у людзей энтузіязм і развіваць тое, што ёсць лепшага ў чалавеку, з дапамогай выяўлення яго вартасцяў, – падкрэсліла старшыня прафкама.
А каб даць сваім працаўнікам яшчэ адну магчымасць зарадзіцца новай энергіяй, атрымаць вопыт і новыя веды, прафсаюзная арганізацыя прапануе шырокія праграмы падарожжаў як па краіне, так і па-за яе межамі, прычым кожны год маршрут змяняецца. Напрыклад, у мінулым годзе для членаў прафсаюза і іх сямей быў прапанаваны пазнавальны патрыятычны тур “Мір-Нясвіж”. Мэтай дадзенай паездкі стала знаёмства з гістарычным мінулым, традыцыямі, культурай і архітэктурным багаццем беларускага народа, прывіванне любові і павагі да свайго гістарычнага мінулага і сучасных здабыткаў Беларусі. Немалаважна звярнуць увагу і на ўмацаванне такімі мерапрыемствамі сямейных зносін. Згадзіцеся, у такія моманты з’яўляюцца агульныя тэмы і інтарэсы ў коле сям’і, застаюцца прыемныя ўспаміны аб праведзеным часе.
Нядзіўна, што ў студзені бягучага года КЖУП «Буда-Кашалёўскі камунальнік» аб’яўлена пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую раённую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Застаецца толькі пажадаць і далей так трымаць.
Алена ЧЭКАН.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт “Авангарда” наведаўся ў госці ў КЖУП “Буда-Кашалёўскі камунальнік”, каб даведацца, якімі паўсядзённымі поспехамі і клопатамі жыве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика