Мабільная група наведалася на будоўлю па вул. Саўгаснай у Буда-Кашалёве. 21.by

Мабільная група наведалася на будоўлю па вул. Саўгаснай у Буда-Кашалёве

25.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на тое што будаўнічым аб’ектам надаецца павышаная ўвага, няшчасныя выпадкі, на жаль, усё ж адбываюцца. Галоўным крытэрыем прадухілення траўм і гібелі людзей было і заўсёды будзе пастаяннае выкананне заканадаўства аб ахове працы. З мэтай маніторынгу яго выканання мабільная група райвыканкама наведала будаўнічы аб’ект, размешчаны на ўскраіне нашага горада, па вуліцы Саўгаснай.


Візіт да будаўнікоў праходзіў спазаранку, практычна адразу былі выяўлены і першыя парушэнні: фіксатары варот адсутнічаюць, сметніц няма ні пры ўваходзе, ні на самой тэрыторыі. Гэтыя парушэнні, як і шмат іншых, не былі ліквідаваны з папярэдняга наведвання аб’екта мабільнай групай. Пэўныя нараканні выклікаў і стан пажарнай бяспекі: курэнне дапускаецца па-за межамі спецыяльна адведзенага для гэтага месца, але і яно не абсталявана згодна нормам. Супрацьпажарны шчыт не ўкамплектаваны ў поўным аб’ёме, вогнетушыцелі даўно выйшлі з тэрміну эксплуатацыі, а ў скрыні з пяском яго няма і, як аказалася, увогуле не было з самага пачатку.


Энергетычная служба таксама выявіла парушэнні. Так, адсутнічаюць апорныя трасы для мацавання кабельных ліній вонкавага асвятлення і падключэння вагонаў-бытовак, месцамі яны не замацаваны і ляжаць на дахах бытовак, злучэнне кабеля ўключэння разеткі аднаго вагона-бытоўкі выканана ўскрутку без выкарыстання злучальнай каробкі. Болей таго, электраэнергія падключана да электрасеткі ў эксплуатацыю без допуску Энерганагляду.


Таццяна САВОНЧЫК.

Фото аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое што будаўнічым аб’ектам надаецца павышаная ўвага, няшчасныя выпадкі, на жаль, усё ж адбываюцца. Галоўным крытэрыем прадухілення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика