Стартуе сезон вясновых кірмашоў. 21.by

Стартуе сезон вясновых кірмашоў

07.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8872

Як паведамілі ў райвыканкаме, у маі-чэрвені штотыдзень па суботах і нядзелях у Петрыкаве і Капаткевічах будуць праходзіць кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў.

Чакаецца, што ўдзел у кірмашах прымуць арганізацыі сельскай гаспадаркі, прадпрыемствы харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, фермерскія гаспадаркі, садоўніцкія таварыствы і іншыя суб’екты гаспадарання.

У Петрыкаве кірмаш будзе праходзіць на пляцоўцы па Базарнай вуліцы, паміж магазінамі “Меркурый” і “Тавары для дома”, у Капаткевічах – па Інтэрнацыянальнай вуліцы.

Пачатак кірмашоў – у 9 гадзін.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А. ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў райвыканкаме, у маі-чэрвені штотыдзень па суботах і нядзелях у Петрыкаве і Капаткевічах будуць праходзіць кірмашы па продажы сельскагаспадарчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика