Праграма святкавання Дня Перамогі. 21.by

Праграма святкавання Дня Перамогі

07.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 мая

9 мая г. Петрыкаў

9.00-10.00 Ускладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і воінскіх пахаванняў, помнікаў  загінулым, ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.

Гарадскі парк

9.00-14.00 Работа выстаў  “На ўсе пакаленні Перамога адна!”: фотавыстава “Абліччы вайны”; “Узнагароды вайны”; тэатралізаваная выстава; фотазона “Палескі партызан Дзед Талаш”; кніжна-ілюстраваная выстава  “Пераможны май”;  мастацкая экспазіцыя, выставы калекцый, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; творчая выстава-продаж “Хай будзе мірным неба над зямлёй!”; выстава-продаж сувеніраў устаноў культуры і адукацыі; стылізацыя выставы “Палявая пошта”, рэклама паслуг вузла паштовай сувязі; экспазіцыя работ выхаванцаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Мы – нашчадкі Перамогі”;  выстава ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”; дэманстрацыйная пляцоўка аддзялення Дэпартамента аховы МУС “Спакой. Надзейнасць. Бяспека”.

9.00-14.00 Работа гандлёвых радоў; выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, тавараў паўсядзённага попыту; “Палявая кухня” (салдацкая каша); правядзенне святочнай  латарэі; работа падворка “Водныя скарбы”, продаж юшкі.

10.00-10.30 Мітынг і ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяла воінам-вызваліцелям.

10.00-18.00  Работа выстаў і экспазіцый Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:  экспазіцыя, прысвечаная героям Петрыкаўшчыны, часоў Вялікай Айчыннай вайны;  экспазіцыя “Гістарычная панарама горада Петрыкава”.

10.30-13.30 Дзіцячая спартыўна-забаўляльная праграма “Які цудоўны гэты свет!” на танцавальнай пляцоўцы (батуты, турнікі, горкі, катанне на электрамабілях, гульні, конкурсы, спаборніцтвы).

10.40-14.00 Работа спартыўнай пляцоўкі “Спорт за мір!” (спаборніцтвы, эстафеты, армрэслінг, дартс, конкурс “Снайпер”, міні-бол, стрытбол, піянербол, настольны тэніс).

11.00-13.00 Тэатралізаваны святочны канцэрт творчых выканаўцаў і калектываў раёна “Песні вялікага подзвігу” ў амфітэатры.

11.00-13.00 HandMade “Нашчадкі Перамогі – з падзякай” (акцыя райкама “БРСМ”)

12.00-14.00 Фестываль фарбаў на танцавальнай пляцоўцы.

21.00-22.30 Трансляцыя відэароліка “Дзякуй за Перамогу”. Дэманстрацыя ваеннай драмы “Тры дні да вясны” ў амфітэатры ў парку.

Кінатэатр “Беларусь”

14.00-18.00 Прагляд савецкіх мастацкіх фільмаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Гарадская плошча

20.00-24.00 Работа гандлёвых радоў.

21.00-22.30 Канцэртная праграма творчых выканаўцаў і калектываў “Квітней, Перамога!»

22.30-24.00 Вечар адпачынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 мая г. Петрыкаў 9.00-10.00 Ускладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і воінскіх пахаванняў, помнікаў  загінулым, ахвярам Вялікай Айчыннай вайны....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика