Куды падзець спілаваную яблыню?. 21.by

Куды падзець спілаваную яблыню?

07.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Куды падзець  спілаваную яблыню
або Пра тое, навошта камеры відэаназірання на кантэйнерных пляцоўках

Мы пакрысе, дробнымі крокамі, але ўсё ж набліжаемся да цывілізаванага ўяўлення пра абыходжанне з адходамі. Але ў гэтым канкрэтным матэрыяле гаворка пойдзе не пра праблему наогул, а толькі пра адзін з яе аспектаў. Важнасць яго абазначыў майстар УП ЖКГ Георгій Курбанаў, прыйшоўшы ў рэдакцыю за дапамогай. Ён выказаў глыбокае перакананне ў тым, што любоў да свайго краю пачынаецца з парадку на зямлі, як бы пафасна гэта ні гучала. Прычым, парадак гэты не павінен абмяжоўвацца граніцамі вашага прысядзібнага ўчастка, маўляў, у мяне чыста і акуратна, а астатняе мяне не хвалюе.
Пра што гаворка? Пра тое, што з прыходам вясны паўстала асабліва востра, і скончыцца, мажліва, толькі разам з фінішам агароднага сезона. Зараз людзі актыўна вызваляюць свае прысядзібныя ўчасткі ад мінулагодняй травы, смецця, абрэзаных сукоў дрэў і іншага. Усё гэта, без перабольшання, дабро яны нясуць да смеццевых кантэйнераў і складваюць побач. На падыходзе – трава пасля праполкі градак. І так усё лета да позняй восені.
Вось, да прыкладу, калі рабілася гэта фота, мужчына (ён застаўся за кадрам) спакойна складваў сукі ад старой яблыні ў гэту кучу. І, можна не сумнявацца, быў перакананы ў тым, што робіць усё правільна. Прынёс смецце да сметніка – што тут не так? “Але ж кантэйнерныя пляцоўкі прызначаны выключна для збору цвёрдых бытавых адыходаў, – тлумачыць Георгій Курбанаў. – Для вывазу ўсяго астатняга, у тым ліку старых канап, сукоў дрэў, будаўнічага друзу, трэба асобна заказваць тэхніку ў ЖКГ. Да ўсяго, такія кучы перашкаджаюць спецыяльнай тэхніцы вызваляць кантэйнеры ад смецця”.
“Куды ж чалавеку ўсё гэта дзяваць?”, – спытаеце вы. Майстар ЖКГ раіць жыхарам прыватнага сектара дамаўляцца з суседзямі і заказваць трактар, які прыедзе ў прызначаны час і спыніцца ля кожнага дома. У планава-эканамічным аддзеле ЖКГ нам паведамілі, што адна гадзіна работы МТЗ-80 ці МТЗ-82 каштуе 24 рублі. Чалавек піша заяву, аплачвае ў касу грошы і атрымлівае чэк, які дае права на трактар. Калі зрабіць гэта ў складчыну з суседзямі, то выйдзе дзешавей. У такім выпадку гаспадар (гаспадары) пазбаўляе сябе рызыкі панесці адміністрацыйнае спагнанне. А яно, тым часам, можна істотна ўдарыць па кішэні. Як паведаміў юрыст ЖКГ Аляксей Шчарбакоў, падобнае парушэнне цягне за сабой папярэджанне або штраф у памеры ад 5 да 50 (!) базавых велічынь.
Пра тое, што праблема гэта жыллёва-камунальнай гаспадарцы сапраўды стала “папярок горла”, сведчыць і той факт, што яны ўзяліся абсталёўваць кантэйнерныя пляцоўкі камерамі відэаназірання. Гэта павышае верагоднасць штрафу для многіх, хто выкарыстоўвае гэтыя плошчы не па прызначэнні. А такіх сапраўды шмат, у гэтым мы пераканаліся, прагуляўшыся па Шуміліне. “Несанкцыянаваныя” кучы ёсць, без перабольшання, на кожнай пляцоўцы, у “зоне дзеяння” прыватнага сектара. Потым сюды панясуць яшчэ і траву пасля праполкі. Што, здаецца, ну, зусім нелагічна з пункту гледжання земляробства. Трава – найкаштоўнейшы матэрыял для арганічных угнаенняў. З пустазелля атрымліваецца выдатная мульча і кампост. Выносячы ўсё гэта за агароджу, мы тым самым істотна збядняем нашу глебу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куды падзець  спілаваную яблыню або Пра тое, навошта камеры відэаназірання на кантэйнерных пляцоўках Мы пакрысе, дробнымі крокамі, але ўсё ж набліжаемся да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика