Дзякуй вам, ветэраны!. 21.by

Дзякуй вам, ветэраны!

11.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Шчырыя віншаванні, словы падзякі за мірнае жыццё, традыцыйныя чырвоныя гваздзікі і падарункі… Напярэдадні Дня Перамогі намеснік старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Цімчанка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй і старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў сардэчна віншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў раёне іх засталося ўсяго дзесяць. На жаль, па стане здароўя ветэраны не змаглі прысутнічаць на ўра-чыстым святкаванні 9 мая, таму кожнага з іх у перадсвяточныя дні наведалі дома.

У панядзелак, 7 мая, завітаўшым гасцям былі рады Валянціна Васільеўна Зайцава, Марыя Іванаўна Галамака, Ніна Уладзіміраўна Кульба, Соф’я Антонаўна Пятрова, Мікалай Дзмітрыевіч Зянькоўскі, Уладзімір Мікалаевіч Лысак і Васіль Антонавіч Глаз. На наступны дзень віншаванні прымалі Іван Паўлавіч Прыгара і Яўген Цімафеевіч Шылаў. Падарункі былі перададзены і Васілю Уладзіміравічу Курсу, зараз ён пражывае ў сваякоў у Гродзенскай вобласці.

Ад імя раённай улады Дзмітрый Цімчанка шчыра віншаваў ветэранаў з надыходзячым святам, жадаў ім моцнага здароўя, бадзёрасці, дабрабыту, уручаў кветкі і падарункі. “Мы ўдзячны вам за сённяшні мірны дзень, за Вялікую Перамогу!” — звяртаўся ён да пажылых людзей. Да яго віншаванняў і цёплых слоў падзякі далучаліся таксама Алена Кірэй і Валерый Сураўнёў. Дарэчы, у гэтыя дні заслужаныя землякі атрымалі і матэрыяльную дапамогу ад прад-прыемстваў, дзе раней працавалі. Ветэраны шчыра дзякавалі за падарункі, клопат і ўвагу, даставалі свае ўзнагароды і фотаздымкі, дзяліліся ўспамінамі аб ваенным часе, гаварылі пра надзённае, а на развітанне жадалі толькі аднаго: каб ніколі больш не было вайны.

Дзякуй вам, паважаныя ветэраны, за мірнае сёння! Мы памятаем! Мы ганарымся!

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота глядзіце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчырыя віншаванні, словы падзякі за мірнае жыццё, традыцыйныя чырвоныя гваздзікі і падарункі… Напярэдадні Дня Перамогі намеснік старшыні Глускага раённага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика