У памяці навечна. 21.by

У памяці навечна

11.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мітынг, прысвечаны 73-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адбыўся ў аграгарадку Паплавы каля помніка загінуўшым героям, якія падарылі нам мірнае жыццё.

Перад прысутнымі выступілі старшыня Паплаўскага сельскага Савета Аляксей Міхайлавіч Сарнаўскі, дырэктар Паплаўскай школы Віталій Мікалаевіч Дудко, выконваючы абавязкі старшыні сельскагас-падарчага філіяла “Здравушка-агра” Дзмітрый Вячаслававіч Дзігілевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Валянцінаўна Бурая.
У выступленнях былі прыгаданы гістарычныя моманты нашай краіны, жахі Вялікай Айчыннай вайны, смеласць і адвага салдат, гераізм і самаадданасць партызан і ўсіх тых, хто, як мог, набліжаў Дзень Перамогі. Гучалі святочныя віншаванні і пажаданні міру і дабрабыту ў адрас падрастаючага пакалення, прысутных і ўсёй краіны.
Каб болей ніколі не зведаць жахаў вайны, памяць аб гераічным мінулым дзядоў і прадзедаў павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Напрыканцы мітынгу да помніка былі ўскладзены кветкі, а ў сельскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Вялікай Перамозе.
Мітынгі з нагоды Дня Перамогі прайшлі па ўсім раёне.

Алена ГРОМАВА.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мітынг, прысвечаны 73-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адбыўся ў аграгарадку Паплавы каля помніка загінуўшым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика