Чарговыя дасягненні выхаванцаў і выкладчыкаў Маларыцкай ДШІ. 21.by

Чарговыя дасягненні выхаванцаў і выкладчыкаў Маларыцкай ДШІ

15.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ураджайным на творчыя перамогі стаў канец красавіка-пачатак мая для вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Адразу васьмю ўзнагародамі папоўнілася скарбонка іх дасягненняў.


Выніковым стаў удзел у ІV міжнародным конкурсе-фестывалі “Дарогамі па­мяці. Дарогамі міру – парад мастацтваў. Дыпломамі  лаўрэата І ступені ў на­мінацыі “Выяўленчае мастацтва” (жывапіс) узнанароджаны Алена Лямачка, (настаўнік Інэса Гаўрылюк) і Таццяна Логінава (нас­таўнік Жанна Крывенка), Дыпломам лаўрэата ІІ сту­пені – Дзмітрый Са­ма­сюк (настаўнік Лілія Русавук). У гэтым жа кон­курсе ў намінацыі “Інструментальнае выка­нанне” (фартэпіяна) Дыпломам лаўрэата І сту­пені адзначана выступленне Маргарыты Федарук, а Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені – Соф’і Міранюк, вуч­няў Маргарыты Рэян­товіч.

Удала выступілі вучні Вольгі Краско ў ІІІ між­на­родным фестывалі-кон­курсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Дзеці Планеты”. Лізавета Патапчук у намінацыі “Тэатральнае мастацтва” атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, а Вераніка Крэйдзіч у гэтым жа конкурсе стала дыпламантам І ступені.

Ансамбль “Кураж” у скла­дзе Таццяны Курдзюк, Аксаны Стасюк і Расціслава Ярмалюка заняў І месца ў намінацыі “Ансамбль народных інструментаў” у рэгіянальным свяце-конкурсе інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп” (настаўнік Вікторыя Багданава).

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджайным на творчыя перамогі стаў канец красавіка-пачатак мая для вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Адразу васьмю ўзнагародамі папоўнілася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика