Крымінал-дайджэст. 21.by

Крымінал-дайджэст

15.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТОЗ быў па-за законам

У Міхедавічах 44-гадовы мужчына некалькі гадоў незаконна захоўваў вінтоўку “ТОЗ-8м” калібру 5,6 міліметра. І ў сакавіку быў затрыманы егерам ТАА “АТПРГ “Тарака” ў той час, як пераносіў яе ў паляўнічых угоддзях рыбалоўна-паляўнічай гаспадаркі.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага Кодэкса.

“Падправіў” здароўе чужымі грашыма

Ураджэнец Капцэвічаў украў у аднаго з пацыентаў палаты ў ЦРБ 60 рублёў. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.

Не трапляйся, рыбка, браканьерам

Расіянін разам з сябрам з мясцовых краёў, “паддаўшы” для большай упэўненасці,  незаконна сеткамі здабывалі рыбу ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў паблізу Майсеевічаў.

Шкода навакольнаму асяроддзю склала 495 базавых велічынь.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 4 артыкула 281 Крымінальнага Кодэкса.

Ваяж з “душком”

Мазыранін, не маючы права кіравання транспартным сродкам, 1 красавіка кіраваў аўтамабілем з прыкметамі алкагольнага ап’янення і быў спынены  супрацоўнікамі дарожнай інспекцыі.  Ад праходжання медагляду на прадмет выяўлення стану ап’янення адмовіўся.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 317-1 Крымінальнага Кодэкса.

Спачатку грошы, потым крэслы

Петрыкаўчанін вырашыў прадаць аўтамабіль “Мазда-323Ф”. Падаў аб’яву ў газету. Пакупнік прыехаў за машынай, але грошай не хапіла. Напісаў распіску, што ў хуткім часе прынясе астатнюю суму. Ды так і знік. Следства валодае фактам, што знаходлівы “прадпрымальнік” збыў аўтамабаль за грошы іншаму. Вядзецца следства.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 209 Крымінальнага Кодэкса.

Не ведаў закон?

Пенсіянер з расійскага Мурманска пражывае ў Галубіцы. Дзесьці ўлетку 1999 года паблізу Славінска знайшоў некалькі патронаў розных калібраў і абрэз стрэльбы. У час агляду месца жыхарства мужчыны супрацоўнікамі РАУС зброя і боепрыпасы былі канфіскаваны.

Усе знаходкі, па заключэнні эксперта, прыдатныя для стральбы.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага Кодэкса.

Юпітар памяняў “арбіту”

У Камаровічах невядомы пранік на тэрыторыю домаўладання па вуліцы Кастрычніцкай, адкуль украў матацыкл “ІЖ-Юпітар-4”.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Яшчэ адзін “шчодры” бацька

Ураджэнец Расійскай Федэрацыі абавязаны выплачваць алiменты на ўтрыманне дзвюх непаўналетніх дачок і сына. Аднак, будучы працаўладкаваным, ад выплаты аліментаў ухіліўся. На сёння запазычанасць склала больш за 26233 рублі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 174 Крымінальнага Кодэкса.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТОЗ быў па-за законам У Міхедавічах 44-гадовы мужчына некалькі гадоў незаконна захоўваў вінтоўку “ТОЗ-8м” калібру 5,6 міліметра. І ў сакавіку быў затрыманы егерам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика