Дела и мечты семьи Сицких из агрогородка Скабин. 21.by

Дела и мечты семьи Сицких из агрогородка Скабин

16.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Капыльшчыне (па стане на 24 красавіка 2018 года) у ліку 17 сямей так званы сямейны капітал атрымала і сям’я Сіцкіх з аграгарадка Скабін.

У чым сакрэт сямейнага шчасця? Галава сям’і Сіцкіх Алег упэўнена адказвае: у каханні. І дадае: менш трэба сварыцца і больш любіць дзяцей.


Марына і Алег з дзецьмі Аленай, Давідам, Артурам і Аляксандрай

Так, дзеці — а іх у сям’і Марыны і Алега Сіцкіх чацвёра — сапраўднае багацце бацькоў. Самаму малодшаму Артуру 4 месяцы. Старэйшыя брацік і сястрычкі разам з бацькамі яго бязмежна любяць і песцяць. Вось вельмі пяшчотна з ім забаўляецца дзесяцігадовая Аленка.

— Тата, хутчэй паехалі да бабулі: бульбу трэба завезці! — зусім па-гаспадарску камандуе тату чатырохгадовы Давід. Па ўсім відаць: хлопчык расце дамавіты, ведае мужчынскую справу і дапамагае бацьку.

— Разам з Давідам мы агароджу паставілі свінням, — з гонарам за сына расказвае Алег. — Ён заўсёды мне дапамагае. А пытанняў колькі задае! «Ці ёсць у жабкі зубкі? А ці кусаецца яна? А пчолкі добрыя? А чмялі?» І гэтак — бясконца.

На Капыльшчыне сямейны капітал атрымалі:

42 сям’і — у 2017 годзе

58 сямей — у 2016 годзе

Але на дзіцячыя пытанні бацькі адказваюць цярпліва і дакладна, бо разумеюць, што цікаўнасць — гэта шлях да жыццёвага поспеху. Ды і наогул у доме адчуваецца добразычлівасць і павага адзін да аднаго, вакол — утульнасць і чысціня. У зале стаіць піяніна: іграць на ім вучылася старэйшая 14-гадовая Аляксандра. Падчас размовы на большасць нашых пытанняў як сапраўдны галава сям’і грунтоўныя адказы дае Алег.

— Як вы пазнаёміліся? — цікаўлюся ў Сіцкіх.

— Гэта адбылося восенню 2005-га, а 1 верасня 2007-га ўжо згулялі вяселле, — расказвае Алег. — Марына жыла ў вёсцы Вясея Слуцкага раёна і вучылася ў каледжы на прадаўца. А я ў той час быў у камандзіроўцы там. Прыехаў, убачыў — і забраў! Сам я нарадзіўся і вырас у вёсцы Кель. Першы час мы жылі ў Слуцку. Але так здарылася, што купілі дом у Скабіне і пераехалі жыць сюды.

Дарэчы, рамонт у будынку, які стаў для малодшых Сіцкіх родным, бацька зрабіў сваімі рукамі. Таму добра ведае сваю хаціну, адчувае яе. Ды і зараз для галавы сям’і — час гарачы: акрамя работы (а працуе ён газаэлектразвар-шчыкам у ТАА «Капыльскі энергасэрвіс») трэба і падрамантаваць што-небудзь, і бульбу пасадзіць. Ды не толькі ў сябе: у Келі, дзе жывуць бацькі, зямля таксама чакае догляду. Нават малы Давідка ўжо ведае, што да бабулі Валянціны і дзеда Уладзіміра трэба завезці насенне бульбы. Ды ў саміх Сіцкіх ні многа ні мала, а 25 сотак зямлі, дзе ўжо зелянее цыбуля, пасаджана ўсё тая ж бульба, якой, дарэчы, для гаспадаркі патрэбна шмат: яе вельмі любяць сямёра кабанчыкаў. Ахоўвае хату сабака Бобік, па двары з вельмі важным выглядам прагульваецца кот, якога Давідка чамусьці назваў Пуля.

— Якія маміны стравы любіце больш за усё? — пытаюся ў дзетак. Але адзінага адказа не атрымала: кожнаму, як кажуць, сваё.

— Мы любім торт, — гавораць Аляксандра і Аленка.

— А мне плоў падабаецца! — усміхаецца Давід. Толькі вось малодшы Артур пакуль не мае магчымасці выказаць сваё меркаванне.

І калі за добры стан хаты ці гаспадарчых пабудоў адказвае Алег, то вывучыць урокі з дзецьмі — прэрагатыва Марыны. Аднак дзяўчынкі ўжо самастойныя, і таму больш самі дапамагаюць матулі.

— Кім хочаце быць, калі вырасцеце? — цікаўлюся ў дзяцей.

— Я хачу быць дырэктарам у таты! — усклікае Давід.

— Але! Гэта яму вельмі хочацца: камандаваць татам, — усміхаецца Алег. А Марына удакладняе:

— Аляксандра марыць вывучыцца на ўрача, а Аленка раней хацела стаць настаўніцай.

Вось так, з усмешкай, дапамогай адзін аднаму і коціцца па сваёй сцяжынцы жыццё ў доме Сіцкіх. У кожнага — свае абавязкі, свае мары, свая справа. Але агульнае, што аб’ядноўвае, — узаемапавага, імкненне дапамагчы адзін аднаму і… пашкадаваць. Можа, гэтыя простыя сакрэты і ёсць сакрэты сямейнага дабрабыту?


Пачастунак ад Марыны Сіцкай:

Торт «Смаката»: прадукты: 100 г сметанковага масла, банка згушчанага малака, 2 яйкі, 1 шклянка мукі, 0,5 чайнай лыжкі соды, 1-2 лыжкі какавы.

Для крэму: 300 г смятаны, 150 г цукру.

Гатуем. Растапіць масла, змяшаць са згушчонкай, яйкамі і мукой. Дадаць соду, пагашаную лімонным сокам. Цеста раздзяліць на 3 часткі. У адну дадаць какавы і кожную выпякаць асобна. Затым змяшаць смятану з цукрам, узбіваць міксерам 5 хвілін. Змазаць крэмам кожны корж, пакуль ён гарачы. Смачна есці!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Капыльшчыне (па стане на 24 красавіка 2018 года) у ліку 17 сямей так званы сямейны капітал атрымала і сям’я Сіцкіх з аграгарадка Скабін. У чым сакрэт сямейнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика