Пад увагай – захаванасць маёмасці. 21.by

Пад увагай – захаванасць маёмасці

16.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У красавіку сёлета Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на семінары-нарадзе па пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі даў даручэнне актывізаваць работу па захаванасці дзяржаўнай уласнасці ў сельгаспрадпрыемствах. У сувязі з гэтым пракуратурай раёна была праведзена праверка гаспадарак аграпрамысловага комплексу раёна.

Як паведаміў намеснік пракурора раёна Павел Ярмаш, быў выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспекі працы, пажарнай бяспекі, неналежнага захавання тэхнікі, паліва і іншых рэсурсаў.

Літаральна ўсе сельгаспрадпрыемствы неналежным чынам ставяцца да патрабаванняў арганізацыі аховы працы. Гэта і становіцца прычынай нярэдкіх выпадкаў траўмаў і нават гібелі людзей на вытворчасці. З найбольш частых выяўленых парушэнняў – невыкарыстанне металічных падставак у час рамонту тэхнікі, адсутнасць кантролю за нашэннем працаўнікамі выдадзенай спецвопраткі і сродкаў індывідуальнай абароны. Напрыклад, у ААТ “Курыцічы” рамонтныя ямы ў майстэрнях не абсталяваны ахоўнымі шчытамі.

У гэтай жа гаспадарцы выяўлены парушэнні ў запаўненні пуцявых лістоў. У дзень праверкі былі выняты дакументы пра допуск на працу вадзіцеляў, датаваныя ўжо наступным днём.

КСУП “Кашэвічы” з ЦРБ заключаны дагавор на правядзенне перадрэйсавага медагляду вадзіцеляў, што і здзяйсняе фельчар мясцовага ФАПа. Гэтая працэдура мае на ўвазе праверку на алкатэстар. На дзень праверкі гэтага абсталявання ў медработніка не было ў наяўнасці.

На многіх прадпрыемствах выяўлены парушэнні ў забеспячэнні захаванасці маёмасці. У КСУП “Чалюшчавічы” памяшканне для мінеральных угнаенняў знаходзіцца па-за тэрыторыяй, якая ахоўваецца, ды і само збудаванне пашкоджана. На момант наведвання работнікамі пракуратуры тут была папярэджана патрата ядахімікатаў з-за бескантрольнага напаўнення вадою рэзервуара. Парушана канструкцыя складскога памяшкання для гаруча-змазачных матэрыялаў у КСУП “Кашэвічы”. Агароджа аб’ектаў ААТ “Курыцічы” таксама пашкоджана і спрыяе бесперашкоднаму пранікненню. У машынна-трактарным парку ААТ “Навасёлкі” на большасці памяшканняў адсутнічаюць замкі.

У КСУП “Чалюшчавічы” быў выяўлены факт няправільнага складання актаў інвентарызацыі: фактычна нельга было вызначыць, якая тэхніка ёсць у наяўнасці.

У пераважнай большасці сельгаспрадпрыемстваў не выконваюцца патрабаванні пажарнай бяспекі: не ўкамплектаваны пажарныя шчыты, няма вогнетушыцеляў або яны пратэрмінаваны, няма пяску ў пажарных скрынях.

Пракуратурай выдадзены прадстаўленні пра ўхіленне парушэнняў з вызначэннем тэрмінаў для гэтага. Некаторыя факты былі выпраўлены адразу ў ходзе праверкі. З працаўнікамі ўсіх прадпрыемстваў праведзены  гутаркі.

Пракуратура Новоселки-2
Пракуратура Новоселки-3

Пракуратура Новоселки-4

Пракуратура Новоселки-5


КОШЕВИЧИ

IMG_20180414_132524

IMG_20180414_131721
Алена БРУЦКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У красавіку сёлета Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на семінары-нарадзе па пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі даў даручэнне актывізаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика