Давайце складаць “Салаўіную карту”. 21.by

Давайце складаць “Салаўіную карту”

17.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У канцы красавіка салаўі вярнуліся з Афрыкі на радзіму ў Беларусь. Май і першая палова чэрвеня — час салаўіных канцэртаў. Аднойчы пачуўшы спеў салаўя, немагчыма яго забыць. Птушкі спяваюць да той пары, пакуль у іх не вылупяцца першыя птушаняты. Так што зараз самы час слухаць залівістыя спевы.

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ўсіх аматараў салаўіных песень не толькі слухаць птушыныя канцэрты, а і скласці разам “Салаўіную карту” Беларусі. Калі хтосьці не ведае, як спявае салавей, то на сайце грамадскага аб’яднання (ptushki.org), на старонцы, дзе размешчана карта, можа паслухаць аўдыязапіс спеву саліста № 1 сярод птушак. Пазнаць у жывой  прыродзе меладычны спеў салаўя лёгка, зблытаць з іншымі амаль немагчыма.

“Салаўіная карта” — гэта штогадовы праект грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. На адмысловай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце ptushki.org, кожны жыхар нашай краіны можа пазначыць месца, дзе пачуў салаўёў. Для гэтага трэба знайсці свой населены пункт і перанесці чырвоны маркер у кропку, дзе вы чулі салаўя. Такім чынам не толькі будуць падлічаны птушкі, але і ўсе зацікаўленыя змогуць даведацца, куды пайсці або паехаць, каб паслухаць прыгожыя спевы салаўя.

У 2016 годзе звыш 200 салаўіных кропак з’явіліся на карце па ўсёй Беларусі, а летась — больш за 300. Так што трымайце вушы напагатове, пільнуйце салаўёў і дадавайце месцы іх спеваў на карту. Магчыма, наш пасёлак або раён будзе самы салаўіны ў краіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы красавіка салаўі вярнуліся з Афрыкі на радзіму ў Беларусь. Май і першая палова чэрвеня — час салаўіных канцэртаў. Аднойчы пачуўшы спеў салаўя, немагчыма...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика