Задзейнічаны Ратамка, Крывялі і школьныя двары. 21.by

Задзейнічаны Ратамка, Крывялі і школьныя двары

18.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

55

Летнія канікулы – самы спрыяльны час для аздараўлення дзяцей, асабліва школьнікаў, для якіх лета самая жаданая і вясёлая пара. І каб прайшла яна цікава і бяспечна загадзя клапоцяцца і адказныя за аздараўленне дзяцей службы, і іх бацькі.

Сёлета ў раёне плануецца арганізаваць работу 21 аздараўленчага лагера. Сярод іх 6 – з кругласутачным прабываннем і 15 – з дзённым. Што датычыць першых, то два з іх, — эколага-турыстычныя,   традыцыйна прымуць па 40 чалавек на базе аздараўленчага цэнтра ў Ратамцы. У чэрвені там будуць адпачываць вучні Азерскай і Хатлянскай СШ, і група дзяцей ад раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Дзве спартыўныя змены выхаванцаў ДЮСШ прыме аздараўленчы  лагер “Алімпінц” у Крывялях. Там жа па 9 дзён на працягу летніх месяцаў будуць адпачываць і школьнікі трох гарадскіх школ.

Што датычыць летнікаў з дзённым прабываннем, то 12 з іх традыцыйна будуць функцыянаваць па 18 дзён на базе ўсіх устаноў адукацыі. Выключэннем стане толькі СШ №1, для вучняў якой аздараўленне будзе арганізавана на базе гімназіі. Адпачынак і працу будуць сумяшчаць школьнікі Уздзенскай СШ №2 імя К. Крапівы, гімназіі і Хатлянскай Сш. На падставе заключаных дагавораў з прымаючымі арганізацыямі асноўнымі відамі работ стане для іх праца ў гадавальніку лясгаса і на добраўпарадкаванні тэрыторыі малочна-таварнай фермы “Хатляны-Агра”.

Сёлета ў лагерах усіх тыпаў плануецца аздаравіць 830 вучняў: 510 – у лагерах з дзённым прабываннем і 320 – з кругласутачным. Асаблівая ўвага пры арганізацыі летняга аздараўлення надаецца дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзецям-інвалідам. Ва ўстановах адукацыі раёна ствараюцца неабходныя ўмовы для размяшчэння дзяцей на аздараўленне і камфортнага іх прабывання. Ва ўсіх лагерах будуць арганізаваны цікавыя спартыўныя і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы з улікам узроставых асаблівасцяў дзяцей. Значная ўвага надаецца патрабаванням тэхнікі бяспекі і супрацьпажарным мерапрыемствам, адпаведнасці санітарна-гігіенічным нормам.

26 красавіка г. г. вадалазамі Мінскага абласнога савета АСВОД праведзена ачыстка і абследаванне месца купання і адпачынку дзцей на Лашанскім вадасховішчы. Зроблена заяўка на ўстаноўку сістэмы ачысткі вады ў аздараўленчым лагеры, які размяшчаецца ў вёсцы Крывялі.

Для набыцця пуцёўкі ў аздараўленчы лагер, які знаходзіцца ў падпарадкаванні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, бацькам неабходна звяртацца ў тую ўстанову адукацыі, дзе вучыцца ваш сын ці дачка. Дадатковую кансультацыю можна атрымаць і ў аддзеле па тэлефоне 65-3-94. Вясёлага і бяспечнага адпачынку!

Таццяна ЛЕБЕДЗЕВА, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама,

Ірына ПОЖАХ, галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летнія канікулы – самы спрыяльны час для аздараўлення дзяцей, асабліва школьнікаў, для якіх лета самая жаданая і вясёлая пара. І каб прайшла яна цікава і бяспечна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика