“Уздзяначка” едзе ў Балгарыю. 21.by

“Уздзяначка” едзе ў Балгарыю

18.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5567

“...Звезды над землей сияют,

Где-то среди них твоя.

Если верить в силу чуда,

Сбудется твоя мечта!..

Гэтыя словы з’яўляюцца дэвізам конкурсу-фестывалю мастацтва “Мая Мара”. Упершыню конкурс прайшоў у 2014 годзе. За гады свайго існавання, а конкурс уключае ў сябе розныя намінацыі (харэаграфія, тэатральнае мастацтва, мастацкае слова, вакал, ігра на інструменце), ён стаў папулярным і сёлета набыў статус міжнароднага.

Шмат станоўчых эмоцый ад конкурсу, які праходзіў у сталіцы 13 мая, атрымалі і прадстаўнікі нашага раёна – удзельнікі харэаграфічнага калектыву “Уздзяначка” раённага Дома культуры, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Таццяна Смоляк.

– Удзел у фестывалі прымалі не толькі прадстаўнікі з нашай краіны, Расіі і Літвы. У нашых хлопчыкаў і дзяўчынак была цудоўная магчымасць не толькі пазнаёміцца з таленавітымі аднагодкамі, – расказвае Таццяна Аляксандраўна, – але і прадэманстраваць свой творчы патэнцыял.

IMG_5578

Увазе журы ўздзенскі калектыў прадаставіў народны танец “Беларуская плясавая”. Выступленне атрымала высокую ацэнку – калектыў удастоены дыплома І ступені ў намінацыі “Харэаграфія” ва ўзроставай групе 8-9 гадоў.

– Калі агучылі, што “Уздзяначка” прызнана пераможцай, дзеці адразу і не паверылі. І толькі калі нам уручылі дыплом і падарункі, трэба было бачыць іх радасць! Яны сталі абдымацца, скакаць, пачалі званіць родным, – і сёння не хавае эмоцый Таццяна Смоляк. – Калі вярнуліся ва Узду, нас сустракалі з кветкамі бацькі выхаванцаў. Як тут было не расчуліцца…

Адным з прыемных бонусаў, якіх удастоена “Уздзяначка” па выніках конкурсу-фестывалю, – сертыфікат на бясплатны ўдзел на адным з сёлетніх фестываляў ў Балгарыі летам гэтага года.

Аказваецца мары здзяйсняюцца, галоўнае верыць. Вось і наша “Уздзяначка” праявіла сябе на самым высокім узроўні і, як вынік, дасягнула жаданай вышыні.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“...Звезды над землей сияют, Где-то среди них твоя. Если верить в силу чуда, Сбудется твоя мечта!..” Гэтыя словы з’яўляюцца дэвізам конкурсу-фестывалю мастацтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика