В Шумилинском районе услуги по заявительному принципу с уплатой единого налога оказывают 36 человек. 21.by

В Шумилинском районе услуги по заявительному принципу с уплатой единого налога оказывают 36 человек

24.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выходзім з “падполля”
Як правільна працаваць, каб не парушаць заканадаўства

У мінулым годзе кіраўніком краіны быў падпісаны Указ № 337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб”. Дакументам  пашыраны пералік відаў эканамічных дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры адной умове – выплаты адзінага падатку.

“У гэты пералік увайшлі многія віды дзейнасці, якімі фізічныя асобы сёння фактычна займаюцца ці могуць займацца ў дамашніх умовах, – паведаміла намеснік начальніка падатковай інспекцыі па Віцебскім раёне Святлана Цімашэнка. – Хочацца пазнаёміць чытачоў з самымі распаўсюджанымі і запатрабаванымі ў нашым рэгіёне відамі дзейнасці і расказаць, як правільна працаваць, каб не парушаць заканадаўства”.
Па падліках Святланы Цімашэнкі, на 1 мая ў нашым раёне паслугі па заяўленчым прынцыпе, з выплатай адзінага падатку, аказвае 36 чалавек. У лідарах – аказанне касметычных і цырульніцкіх паслуг.

Перакапаю, прабараную, прапалю…
Зараз у сезон агародаў вельмі актывізаваліся сельскагаспадарчыя памочнікі па апрацоўцы і перакопцы агародаў. За 14 рублёў у месяц (сума адзінага падатку за дадзены від паслугі) можна спакойна аказваць на пастаяннай аснове дапамогу суседзям і знаёмым на дачных участках.
“За парушэнне, выяўленае падатковымі работнікамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, – заўважае Святлана Віктараўна. – Калі падатковыя работнікі выявяць незаконных памочнікаў першы раз – выносіцца папярэджанне і прапанова ўнесці адзіны падатак. Пры паўторным выяўленні да штрафу прымяняецца каэфіцыент 5. На сённяшні дзень у нашым раёне 9 чалавек аказваюць паслугі па апрацоўцы сельскагаспадарчых участкаў па ўказу №337 з выплатай падатку.

Каму – петунію, каму – расаду капусты
Ёсць некаторыя асаблівасці ў пытаннях рэалізацыі прадукцыі раслінаводства. Калі чалавек мае намер рэалізоўваць расаду агародніны, скажам, капусту, таматы, агуркі – падатак плаціць не трэба. Дастаткова прад’явіць падатковаму інспектару пры праверцы даведку аб наяўнасці прысядзібнага ўчастка (бярэцца ў мясцовых выканкамах). Калі ж фізічная асоба вырошчвае расаду кветак, дэкаратыўныя расліны і ў далейшым іх прадае – давядзецца абавязкова заплаціць адзіны падатак у памеры 46 рублёў у месяц. Праўда, тут ёсць яшчэ некалькі невялікіх нюансаў. Па-першае, магчыма выплата падатку за паўмесяца (23 рублі). Па-другое, калі падобнай дзейнасцю займаецца пенсіянер ці інвалід, яшчэ прымяняецца паніжаная на 20% стаўка падатку. Дарэчы, чатыры чалавекі ў нашым раёне сёлета ўжо заплацілі такі падатак.

Сёння я тамада
Набліжаецца пара выпускных вечароў, вяселляў і самых розных святаў. А якое свята без вядучага-тамады? Каб ім быць, таксама не патрабуецца рэгістрацыя ў якасці ІП, дастаткова проста падаць паведамленне ў падатковую інспекцыю аб намеры ажыццяўляць дзейнасць у пэўным месяцы. Пры гэтым  неабходна перад пачаткам дзейнасці заплаціць адзіны падатак у памеры 55 рублёў. Традыцыйна ў нашым раёне ў летні перыяд актывізуюцца каля 5 такіх жадаючых. Зараз пакуль спакойна.

Ты знімі, знімі мяне, фатограф…
Па законе займацца масавым фатаграфаваннем, відэаздыманнем і вырабам фотаздымкаў без выплаты адзінага падатку таксама нельга. 61 руб. – кошт адзінага падатку для жадаючых фатаграфаваць, як кажуць, у камерцыйных мэтах, 78 рублёў – відэаздыманне падзей.

Лета - час рамонтаў
Усяго за 25 рублёў у месяц можна спакойна аказваць паслугі па аддзелачных рамонтных работах: тынкаваць, малярыць, укладваць падлогу, клеіць шпалеры і інш. Між іншым, выплата адзінага падатку дае магчымасць даваць рэкламу ў сродкі масавай інфармацыі і такім чынам шукаць кліентаў на законных падставах. І атрымліваць, адпаведна, дадатковы даход.

Каму гарачыя піражкі і свежыя булачкі?
“Ёсць магчымасць рэалізоўваць гатовыя хлебабулачныя вырабы і самастойна вырабленую кулінарную прадукцыю на рынках і ў вызначаных месцах, – дадае Святлана Віктараўна. – Падатак за такую дзейнасць у нашым раёне складае ўсяго 10 рублёў. У мінулым годзе жадаючыя былі, сёлета не зарэгістравана пакуль ніводнага.
Кансультацыю па ўсіх пытаннях дзейнасці па Указу №337  можна атрымаць па нумары 4-23-71 ці звярнуўшыся непасрэдна ў падатковую інспекцыю (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14, другі паверх)”.
Да слова. Стаўкі падаткаў у Віцебскай вобласці адзіныя, яны засталіся на ўзроўні мінулагодніх цэн, хаця ў многіх абласцях былі перагледжаны і павышаны. Стаўкі, якія пералічаны вышэй, устаноўлены і дзейнічаюць на тэрыторыі Шумілінскага раёна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выходзім з “падполля” Як правільна працаваць, каб не парушаць заканадаўства У мінулым годзе кіраўніком краіны быў падпісаны Указ № 337 “Аб рэгуляванні дзейнасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика