Людзі Смаргоншчыны: Уладзімір Яцук. 21.by

Людзі Смаргоншчыны: Уладзімір Яцук

25.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Яцук адпрацаваў старшынёй Вішнеўскага сельвыканкама даволі працяглы тэрмін (23 гады) і сёлета ў сакавіку пайшоў на заслужаны адпачынак. Але на пенсіі ён не сядзіць без справы, паколькі жыве не ў горадзе, а ў аграгарадку Вішнева, мае ўласны дом, прысядзібны ўчастак, які неабходна апрацоўваць, нешта вырошчваць на ім. Для выканання сельгасработ ёсць старэнькі трактар Т-40. А з тэхнікай Уладзімір Канстанцінавіч на “ты”, бо калісьці скончыў інстытут механізацыі.

Яцук.jpg

Дзяцінства і школьныя гады Уладзіміра Яцука прайшлі ў вёсцы Варонча Карэліцкага раёна. Бацькі працавалі ў саўгасе. У сям’і было трое дзяцей – адзін хлопец і двое дзяўчат. Дзякуючы бацькам усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю. Уладзімір стаў спецыялістам па тэхніцы, яго старэйшая сястра скончыла БДУ, а малодшая – інстытут замежных моў.

Пасля заканчэння інстытута Уладзімір Яцук працаваў у Варончы, спачатку быў галоўным інжынерам, потым намеснікам дырэктара па вытворчасці. А напрыканцы 1984 года яго запрасілі на Смаргоншчыну, прапанавалі пасаду намесніка старшыні калгаса па механізацыі. А ў 1995 годзе Уладзіміру Канстанцінавічу паступіла новая прапанова - узначаліць Вішнеўскі сельсавет.

Яшчэ падчас работы намеснікам старшыні гаспадаркі Уладзімір Яцук быў знаёмы амаль з усімі людзьмі працаздольнага ўзросту. Калі стаў старшынёй сельвыканкама, то адразу ж наведаў кожную вёску, зрабіў схемы размяшчэння дамоў, праверыў іх нумарацыю, усе звесткі змясціў у асобны альбом. Падчас аб’езду населеных пунктаў знаёміўся з жыхарамі, якія жывуць на тэрыторыі сельсавета. Адзначыў, што цяпер ведае кожнага чалавека па імя і імя па бацьку.

Калі да Вішнеўскага далучылі Войстамскі сельсавет, то і там за паўтара года пазнаёміўся з многімі лю-дзьмі, праехаў усе населеныя пункты, зрабіў схемы размяшчэння дамоў. Гэта дапамагала ў рабоце, бо людзі часта звярталіся ў сельвыканкам наконт афармлення спадчыны, таму трэба было ведаць, дзе размяшчаецца дом, межы прысядзібнага ўчастка, тады намнога прасцей вырашаць пытанні.

Старшыні сельвыканкама прыходзілася вырашаць многа розных пытанняў.

“У 1997 годзе нам дазволілі займацца добраўпарадкаваннем, выдзелілі сродкі, - сказаў Уладзімір Яцук. - Мы адразу ж узяліся – гэта рамонт і будаўніцтва дарог. У першую чаргу неабходна было пракласці дарогі да будуемага жылля. У Вішневе па вуліцы Лясной падтапляла дамы, прыйшлося адвесці ваду, зрабіць падсыпку. Па вуліцы Садовай не было нармальнай праезнай часткі, таму і яе неўзабаве прывялі ў парадак, паклалі на вуліцах асфальт. Заасфальтавалі вуліцы ў Абрамаўшчыне і Семянках.

Наступная справа, за якую ўзяўся сельвыканкам, - добраўпарадкаванне могілак. Жыхары вёсак таксама дапамагалі заліваць падмурак, устанаўліваць слупы, працавала мясцовая будаўнічая брыгада. На могілках у Вішневе, якія працягласцю 2 кіламетры 300 метраў, была ўстаноўлена жалезабетоннная агароджа. Наводзілі парадак і на іншых могілках. А яшчэ сельвыканкам займаўся добраўпарадкаваннем населеных пунктаў. Грошы на гэту справу часткова выдзяляў райвыканкам. 

Паколькі вішнеўская зона прывабная для прыезджых, то прадавалі зямельныя ўчасткі з аўкцыёна. Былі куплены каля 12 участкаў. Усе грошы заставаліся на рахунку сельвыканкама. За іх набывалі канструкцыі агароджаў на сілікатным заводзе. Жыхарам цэнтральнай вуліцы аграгарадка Вішнева было прапанавана ўстанавіць іх сваімі сіламі. Спачатку людзі не хацелі выконваць гэту работу, было няпроста іх угаварыць. Але самае важнае – пачаць. Адзін чалавек устанавіў агароджу, на яго паглядзелі іншыя і ўзяліся за справу. Затое цяпер людзі па-іншаму ставяцца да ўстаноўленых агароджаў, лічаць іх сваімі.

Уладзімір Канстанцінавіч прыгадаў, як праводзілі выхаваўчую работу з парушальнікамі працоўнай дысцыпліны, п’яніцамі, хатнімі дэбашырамі. У Вішнева прыязджалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі, спецыялісты службы занятасці. Вырашалі пытанні з кадзіраваннем п’яніцаў, працаўладкаваннем асобаў, якія не былі заняты грамадска-карыснай справай. Сам старшыня сельвыканкама пастаянна ездзіў па населеных пунктах, звяртаў увагу на добраўпарадкаванне, прымаў меры да чалавека, які запіў. І людзі рэагавалі на заўвагі.

Ужо два месяцы, як Уладзімір Яцук на пенсіі, але па прывычцы заходзіць у Вішнеўскі сельвыканкам, каб пагутарыць з яго работнікамі, пачуць нейкія навіны. І яму дамоў тэлефануюць былыя калегі, калі патрэбна дапамога. Уладзімір Канстанцінавіч не адмаўляе ў ёй, падкажа, зыходзячы са свайго багатага жыццёвага вопыту, як што лепш зрабіць.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Яцук адпрацаваў старшынёй Вішнеўскага сельвыканкама даволі працяглы тэрмін (23 гады) і сёлета ў сакавіку пайшоў на заслужаны адпачынак. Але на пенсіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика