Депутат парламента Людмила Нижевич всегда стремится быть в курсе всех дел, что происходят в Копыльском районе. 21.by

Депутат парламента Людмила Нижевич всегда стремится быть в курсе всех дел, что происходят в Копыльском районе

25.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч заўсёды імкнецца быць у курсе спраў, якія адбываюцца ў Капыльскім раёне.


Яна часта наведвае прадпрыемствы і арганізацыі, знаёміцца з іх работай, сустракаецца з калектывамі. Днямі Людміла Іванаўна наведалася ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (на здымку), ААТ «Старыца-Агра», а затым правяла чарговы прыём грамадзян.

Чарговы прыём грамадзян быў арганізаваны ў адміністрацыйным будынку адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра». У ім таксама прынялі ўдзел старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і старшыня Сл.-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева. Быў разгледжаны шэраг пытанняў.

Так, жыхара в. Астрэйкі хвалюе стан невялічкага вадаёма, які шмат гадоў таму быў выкапаны ў іх вёсцы. Заяўнік спрабуе дабіцца таго, каб гэта копанка была ачышчана і стала прыдатнай для арганізацыі адпачынку вяскоўцаў. З гэтай праблемай ён ужо быў на прыёме ў дэпутата, аднак атрыманы адказ мужчыну не задавальняе. Былі ў яго пытанні і да своечасовасці рэгуліроўкі ўзроўню вады з дапамогай шлюзаў.

Аператары машыннага даення з МТФ «Вялешына» ААТ «Скабін» прэтэндуюць на атрыманне льготнай пенсіі. Аднак пакуль гэтым дзвюм жанчынам не ўдаецца даказаць, што яны сапраўды маюць для гэтага падставы. Ва ўсякім разе, дакументы, якія ёсць у гаспадарцы, такі факт не пацвярджаюць. Таму яны і звярнуліся па дапамогу да Людмілы Ніжэвіч.

Папрасіла садзейнічання ў станоўчым вырашэнні сітуацыі з афармленнем права на зямельны ўчастак жыхарка аграгарадка Старыца. Яна, як і некалькі яе суседзяў па вуліцы, атрымала на рукі дакументы, у якіх па віне спецыялістаў праектнага інстытута Белгіпразем была дапушчана памылка.

Людміла Іванаўна ўважліва выслухала заяўнікаў, паабяцала разабрацца ў іх праблемах і даць вычарпальныя адказы.

Маргарыта САКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч заўсёды імкнецца быць у курсе спраў, якія адбываюцца ў Капыльскім раёне. Яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика