Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме. 21.by

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

Размер текста:
A
A
A

Важныя мерапрыемствы праходзяць у зале пасяджэнняў райвыканкама рэгулярна, але ўручэнне залатых медалёў выпускнікам школ, мабыць, адно з самых хвалюючых і ўрачыстых. Вось і 8 чэрвеня заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя юнакі і дзяўчаты Асіповіччыны.  Удзел ва ўрачыстасці прынялі работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, адміністрацыі і педагогі вучэбных устаноў, мамы і таты, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе працуюць бацькі медалістаў, — разам з віншаваннямі выдатнікам уручаліся і прэміі.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

З прывітальным словам да моладзі першым звярнуўся старшыня райвыканкама Павел Налівайка. Шчыра віншуючы з такім сур’ёзным у жыцці дасягненнем, ён выказаў спадзяванне, што праз пэўны час раён будзе вітаць рабят ужо ў якасці маладых спецыялістаў: пра сваю малую радзіму забываць не трэба, творчыя, ініцыятыўныя, дасведчаныя кадры патрэбны Асіповіччыне заўсёды. I проста выдатна, калі гэтыя кадры — свае. Пра кожнага з медалістаў — іх сёлета 18, у тым ліку 8 гімназістаў — рознабакова, ярка і цікава расказалі кіраўнікі ўстаноў адукацыі. I ў кожнай характарыстыцы адчуваўся і гонар за выхаванцаў, і сум ад развітання з імі. Застаецца толькі далей сачыць за дасягненнямі прадстаўнікоў асіповіцкага “залатога фонду”.


Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

Ад імя бацькоў выказала прызнанне ўсім, хто меў дачыненне да вучобы дзяцей, намеснік дырэктара СШ № 1 Вікторыя Ліхачова. Уладзіслаў Барысевіч з СШ № 4, адзіны юнак у слаўнай залатой кагорце, падзякаваў кіраўніцтву раёна за праяўленую ўвагу, паабяцаў, што медалісты-2018 пастараюцца і далей набываць толькі якасныя веды, каб быць паспяховымі і ў прафесійным жыцці. Дала наказ ніколі не збочваць з абранага шляху і працягваць эстафету стваральнасці класны кіраўнік гімназічнага 11 “Б” Наталля Ганчаронак. Як расказала педагог у прыватнай гутарцы, “вырасціць” шасцярых медалістаў было справай не такой і складанай: проста патрабавалася падтрымліваць і накіроўваць гэтых таленавітых, мэтанакіраваных вучняў. Усё астатняе яны зрабілі самі.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме


Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

Урачыстая сустрэча стала добрай нагодай узнагародзіць і лепшых школьнікаў, для якіх вучэбны год быў асабліва паспяховым і дазволіў пакарыць новыя вяршыні. 9-класніца з гімназіі Яна Слаук мае Дыплом I ступені ў трэцім этапе і II ступені — у заключным этапе рэспубліканскай  алімпіяды па рускай мове і літаратуры, а яе аднагодка Аляксандра Васільева прызнана пераможцам Міжнароднага конкурсу мастацкага перакладу для школьнікаў краін СНД “Рускае слова”. За плённы ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе таксама адзначаны выпускнік СШ № 3 Уладзіслаў Калькоў і Канстанцін Літвінка з СШ № 4. Пераможцамі ў рэспубліканскім конкурсе даследчых работ сталі вучні СШ №3 Алена Альховік і Дзяніс Дзенісенка, удзельнікі экалагічнага маладзёжнага аб’яднання “Дзеля жыцця на Зямлі”. За спартыўныя дасягненні ўзнагароджаны бронзавыя прызёры чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні, выхаванцы ДЮСШ Лізавета Долгая і Андрэй Сугака, а таксама пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па настольным тэнісе Дзмітрый Калешын. Плыўцы з гарадской СШ № 1, тэнісіст — СШ № 3. Падзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі бацькі і педагогі як медалістаў, так і названых узнагароджаных юнакоў і дзяўчат. Што, згадзіцеся, справядліва, бо любая перамога — справа агульная.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме
Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме
Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

Таццяна Варанцова, гімназіяВыпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкоме

Адстойвай тое, у што верыш, нават калі гэта ты будзеш адстойваць адзін!

Ёй належаць такія рысы, як настойлівасць, пунктуальнасць, патрабавальнасць да сябе, добрасумленнасць. Добрая і спагадлівая дзяўчына. Мэтанакіраванасць і цікавасць да акаляючага свету дазволілі паспяхова ўдзельнічаць у алімпіядах па прадметах хіміка-біялагічнага цыкла. Марыць стаць урачом, бо пераканана: здароўе людзей — найвялікшая каштоўнасць. Зрабіць свет, у якім жывеш, крыху лепшым — цудоўна, і гэта па плячы Таццяне!

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеКацярына Iсакава, гімназія

Нават горы па калена, калі трымаеш крок!

Спартсменка, актывістка, “камсамолка” і ўвогуле — прыгажуня! Жывая, актыўная, рухомая, не пераносіць руціну. Валодае ўсімі лідарскімі якасцямі, можа арганізаваць любую справу. Мае асабісты погляд на многія рэчы, пры неабходнасці можа аргументавана адстаяць кропку гледжання. Сярод захапленняў — матэматыка і англійская мова. Марыць свой лёс звязаць з SEO-маркетынгам. Неаднойчы дзяўчыне пакараўся спартыўны алімп: мае два дарослыя разрады па кіданні дыска і гандболе, юнацкі разрад па штурханні ядра. I хто казаў, што дзяўчаты — слабы пол?

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеСняжана Кароль, гімназія

Усё залежыць ад нас саміх!

Спалучае ў сабе шматлікія таленты і здольнасці: з’яўлялася старшынёй гімназічнага навуковага таварыства “Пошук”, уваходзіла ў склад актыву пярвічнай арганізацыі саюза моладзі “Ветразь”, дзе адказвала за інфармацыйна-прапагандысцкую работу, вынікова выступала ў алімпіядах і даследчай дзейнасці. На яе рахунку перамога ў раённым, абласным і ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі”, Дыплом II ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Лідар года 2018”. У лік захапленняў Сняжаны таксама ўваходзіць фатаграфаванне.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеКацярына Малыхіна, гімназія

Сур’ёзнае імкненне да якой-небудзь мэты — палова поспеху ў яе дасягненні!

Кацярына прываблівае людзей сваёй сціпласцю, дабрынёй і загадкавасцю. У ёй спалучаюцца пяшчота і мэтанакіраванасць, імпульсіўнасць і разважлівасць. Любімыя прадметы — мовы. Каб пашырыць кругагляд, дадаткова скончыла курсы польскай лінгвістыкі. Паспяховаму авалодванню школьнай праграмай спрыялі не толькі здольнасці, але і адметныя стараннасць і ўседлівасць. Найлепшае спалучэнне для эфектыўнага кроку наперад! У людзях цэніць сумленнасць, тактоўнасць, шчырасць і ўменне сябраваць.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеДзіяна Нілава, гімназія

Не можаш змяніць сітуацыю — змяні сваё стаўленне да яе!

Для прадукцыйнай працы ёй патрэбны цішыня і спакой. Амаль увесь свой час прысвячае біялогіі і хіміі. Калі выдаецца вольная хвілінка, з задавальненнем катаецца на роліках, зімою — на каньках, любіць наведваць кінатэатр. Цікавіцца культурай розных краін і марыць павандраваць і аб’ехаць увесь зямны шар. Творчая асоба, цудоўная вядучая, мае тэатральныя здольнасці, таму ніводная святочная праграма не абыходзілася без яе ўдзелу. Дзяўчына прыцягвае да сябе навакольных шармам і абаяльнасцю. Заўсёды ў гушчы падзей і ўвагі, мае актыўную жыццёвую пазіцыю.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеЛізавета Нягоцкая, гімназія

Будзь сабой і імкніся да мары

Гэта сціплая дзяўчына ўмее ставіць перад сабою выразна акрэсленыя мэты і іх дасягаць. Сярод любімых прадметаў — матэматыка, англійская і руская мовы, хімія. Адмыслова аналізуе атрыманую інфармацыю, выдзяляючы галоўнае. Марыць стаць лагістам. Свет захапленняў шырокі і разнастайны: вышыванне, танцы, музыка, чытанне. Заўсёды акружана сябрамі. Добрая, разважлівая, ураўнаважаная, спагадлівая ва ўзаемаадносінах з людзьмі, Лізавета карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеДар’я Семчанкова, гімназія

Цярпенне горкае, але плод яго салодкі

Само жыццёвае крэда ўжо ў многім характарызуе гэту актыўную і цікавую дзяўчыну. Яскравая, энергічная, вясёлая і аптымістычная, такіх называюць душой кампаніі. Любімыя прадметы — матэматыка і хімія. Умее мысліць нестандартна і крэатыўна. Лёгкіх шляхоў ніколі не шукае. Марыць звязаць свой лёс з вэб-дызайнам. У пераліку захапленняў прысутнічаюць спорт, танцы, маляванне. У любых складаных жыццёвых сітуацыях не губляе аптымізму і веры, з’яўляецца прыкладам для іншых.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеМарыя Шчаковіч, гімназія

Няма нічога немагчымага для чалавека, у якога ёсць мара!

Гэту дзяўчыну характарызуюць шмат эпітэтаў: крэатыўная, мабільная, напорыстая, адкрытая і дружалюбная. Дабіцца выдатных вынікаў у вучобе, даследчай дзейнасці, алімпіядным руху дапамагла менавіта мэтанакіраванасць. У палітры захапленняў — англійская мова, бісерапляценне, лепка, маляванне і нават рыбалка. У жыцці не змяняе прынцыпу “Верыць — самазацвярджацца — марыць”.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеКарына Кандрацьева, СШ № 1

Калі хочаш дабіцца поспеху, працягвай верыць у сябе і тады, калі ў цябе ўжо ніхто не верыць

Дзяўчыну характарызуюць дысцыплінаванасць, працалюбства, розум і стараннасць. Неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і дыпломамі за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Не адзін раз станавілася прызёрам школьных і гарадскіх алімпіяд па матэматыцы, англійскай і беларускай мовах і грамадазнаўстве, лаўрэат раённага конкурсу даследчых работ, мае пахвальны ліст за ўдзел у гістарычнай алімпіядзе гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А.А.Куляшова. Яе далейшы выбар — замежныя мовы.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеВалерыя Ліхачова, СШ № 1

Нават калі ты ўпаў, зноў рашайся на ўзлёт: жыццё ж нездарма табе крылы майстрыла

Грамата за актыўны ўдзел у развіцці рэгіянальнага краязнаўства, Дыплом I ступені рэспубліканскага праекта “100 ідэй для Беларусі”, неаднаразовы лаўрэат раённых конкурсаў даследчых работ — вось толькі некаторыя са шматлікіх дасягненняў адоранай дзяўчыны. За гады школьнага жыцця Валерыя не раз выступала ініцыятарам цікавых спраў, была генератарам ідэй для розных мерапрыемстваў. Валодае рэжысёрскім талентам. Мае далёка ідучыя планы, звязаныя з медыцынай. Цяжкасці на гэтым няпростым шляху яе не спыняюць.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеДзіяна Суконкіна, СШ № 1

Ты ніколі не пераплывеш акіян, калі будзеш баяцца згубіць бераг з поля зроку

Сакратар школьнай “пярвічкі” ГА “БРСМ”, капітан атрада валанцёраў “Цімураўскі дэсант” і капітан каманды “Што? Дзе? Калі?”, член школьнага самакіравання і рэдкалегіі, старэйшы сябра піянераў — гэта ўсё пра яе. Шмат разоў удзельнічала ў гарадскіх і раённых алімпіядах, з гонарам абараняла свае працы на раённых і абласных конкурсах даследчых работ па матэматыцы і інфарматыцы. Наведвала школьную секцыю па баскетболе і валейболе, прымала ўдзел у школьных і раённых спартыўных спаборніцтвах. Займалася ў тэатральным гуртку, харэаграфіяй. Свой прафесійны выбар збіраецца звязаць з юрыспрудэнцыяй.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеКсенія Баранава, СШ № 3

Паверце, што зможаце, і палова шляху ўжо будзе пройдзена

Гэта дзяўчына бачыць непрыкметныя іншым сувязі паміж падзеямі і рэчамі. Валодае развітай інтуіцыяй і высокім інтэлектам. За гады вучобы праяўляла цікавасць да гуманітарных навук, абараняла гонар школы ў алімпіядах і конкурсах. Мае рэдкае спалучэнне творчага палёту і глыбокай дысцыплінаванасці, адказнасці. На працягу трох апошніх гадоў была галоўным рэдактарам газеты “Школьныя весткі”. Лёгкае пяро і асабісты стыль дапамаглі ёй стаць пераможцай першага этапу рэспубліканскага конкурсу “Свежы вецер” на лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеДар’я Кулакоўская, СШ № 3

Смела ідзіце за сваім сэрцам і інтуіцыяй, бо яны якімсьці чынам ужо ведаюць, кім вы хочаце быць

Камунікабельная, ветлівая, мае густ і фантазію, хутка засвойвае любую новую інфармацыю. Дзяўчына надзелена гуманітарным складам розуму, таму фаварытамі сярод вучэбных прадметаў сталі беларуская мова і літаратура. Свае высокія веды не раз дэманстравала ў час правядзення прадметных алімпіяд. Дар’я не толькі выдатніца вучобы, але і актыўная ўдзельніца экалагічнага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Дзеля жыцця на Зямлі”. Прызёр абласнога этапу конкурсу работ даследчага характару вучняў у намінацыі “Экалогія раслін”. Захапляецца музыкай, з адзнакай скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. Сваю будучыню збіраецца звязаць з юрыдычнай дзейнасцю.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеДар’я Папова, СШ № 3

Хто хоча зрушыць свет, няхай зрушыць сябе

Яе называюць яркай асобай, дзяўчынай з агеньчыкам унутры. У сваіх суджэннях абапіраецца толькі на розум. Любімым прадметам заўсёды была хімія. Дзяўчына намерана зрушыць названую навуку на новы ўзровень развіцця, а дапамагчы ў гэтым павінен хімічны факультэт БДУ. З 6 класа — актыўны член ЭМГА “Дзеля жыцця на Зямлі”. Неаднакратна і дастаткова паспяхова адстойвала гонар школы на раённых і абласных экалагічных форумах. Адно з захапленняў — музыка. Лічыць, што гэта ўніверсальная мова чалавецтва, можа выканаць на фартэпіяна творы як класічныя, так і сучасных кампазітараў. Пэўных поспехаў дасягнула і ў плаванні, а вада стала любімай стыхіяй.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеГанна Пестава, СШ № 3

Поспех прыходзіць звычайна да таго, хто вельмі заняты, каб яго проста чакаць

Яе сярэдні бал — 9,9. Актыўная ўдзельніца алімпіяднага руху, неаднаразовы пераможца розных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, інфарматыцы. На працягу ўсяго школьнага жыцця была шчыра аддадзена матэматычным навукам. Ужо   10 гадоў займаецца плаваннем і з’яўляецца членам раённай зборнай каманды, знаходзіцца ў спісах Беларускай федэрацыі плавання. Найвялікшай каштоўнасцю лічыць сваю дружную сям’ю. Па меркаванні Ганны, менавіта сям’я — стымул для развіцця і ўдасканалення. Плануе дасягнуць поспехаў у праграмаванні.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеУладзіслаў Барысевіч, СШ № 4

Вучуся і ўдасканальваюся, каб адпавядаць часу, у якім жыву

Кожны год прыносіў яму не толькі пахвальныя лісты за вучобу, але і граматы за перамогі ў раённым этапе прадметных алімпіяд па фізіцы і матэматыцы, хіміі і біялогіі. Хлопец захапіўся навуковымі даследаваннямі ў розных сферах, паспяхова вывучаў фізічныя ўласцівасці вады, архітэктуру роднага горада, праваслаўныя іконы Асіповіччыны. Яго даследчыя работы адзначаліся на навуковых канферэнцыях раённага ўзроўню. Дыпламант абласнога конкурсу маладых выканаўцаў у намінацыі “інструментальны жанр”, пераможца першынства ДЮСШ па грэка-рымскай барацьбе, камандны ігрок у футбол, баскетбол. З пятага класа — удзельнік валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”. Актыўная жыццёвая пазіцыя юнака дазволіла яму не толькі ўваходзіць у орган вучнёўскага самакіравання, але і стаць членам маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. У складзе дэлегацыі БРСМ у якасці назіральніка прымаў удзел у рабоце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеКацярына Пракопчык, СШ № 4

Заўсёды імкнуцца да дасканаласці і ісці толькі наперад

Усе 11 гадоў вучобы дзяўчына імкнулася да дасканалых ведаў. Значную ўвагу надзяляла абслугоўваючай працы, не раз станавілася пераможцам раённых  алімпіяд па прадмеце. Вялікую ролю ў жыцці дзяўчыны адыгрывае спорт. Неаднакратна была прызёрам раённых і абласных спаборніцтваў па мнагабор’і “Здароўе”, выкананні нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а таксама кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У 2016 годзе стала кандыдатам у майстры спорту па плаванні. Нездарма летась менавіта Кацярына была прызнана лепшай спартсменкай школы. Аднак у раскладзе Каці ёсць месца і рукадзеллю, і рыбалцы, і вясёлым школьным справам.

Выпускников-медалистов чествовали в Осиповичском райисполкомеАліна Ахрамовіч, Жорнаўская СШ

Шукай магчымасці ў любой сітуацыі

Сціплая і мяккая, але датычна вучобы характар мае цвёрды, не пасуе перад перашкодамі, не баіцца цяжкасцей і ніколі не здаецца. Любіць спасцігаць новае, невядомасць чагосьці незнаёмага не спыняе. Тактоўная, выдатна выхаваная, прыемная ва ўзаемаадносінах. Неаднойчы абараняла гонар школы на алімпіядах і спартыўных спаборніцтвах. Усяго за школьнае жыццё скарбонка Алініных узнагарод папоўнілася 21 граматай і дыпломам за вучэбныя дасягненні і 13 — за творчыя. Нездарма кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім.

Старонку падрыхтавалі Валянціна КОРБАЛЬ і Ніна ЦАРЫК (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Важныя мерапрыемствы праходзяць у зале пасяджэнняў райвыканкама рэгулярна, але ўручэнне залатых медалёў выпускнікам школ, мабыць, адно з самых хвалюючых і...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика