Маленькія артысты на вялікай сцэне. 21.by

Маленькія артысты на вялікай сцэне

22.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

    Сустрэча з тэатрам заўсёды хвалюе. Хвалюе яшчэ больш, калі ты з’яўляешся не толькі гледачом, але і сам удзельнічаеш у пастаноўцы.

Мне пашчасціла, і, з’яўляючыся вучаніцай СШ № 1 г. Валожына, я паспрабавала сябе на сцэне. Гэту магчымасць далі мае настаўнікі – Ала Іванаўна Бітэль і Ганна Казіміраўна Кізік. Менавіта яны сабралі першую трупу тэатра-студыі «Летуценнікі».

Свой першы тэатральны сезон у 2015 годзе «Летуценнікі» распачалі спектаклем па п’есе Георгія Марчука «Калi заспявае певень». У склад трупы на той момант уваходзілі 15 вучняў, кіравалі работай 2 настаўнiкі. Гледачы – вучні школы, настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы – прынялі пастаноўку з задавальненнем.

Добра вядома – поспех акрыляе. Таму ў 2016 годзе тэатр-студыя прадставіла пастаноўку. На раённым конкурсе «Пякучай крапівой» нашы артысты выдатна паказалі сябе на сцэне і сталі пераможцамі. Лепшым акцёрам быў прызнаны Данііл Жданюк. Адметным стала музычнае суправаджэнне: Арсеній Гаспарэвіч прадэманстраваў майстэрства гульні на акардэоне.

Стала добрай традыцыяй кожны год ставіць новы спектакль. І ў 2017-м «Летуценнiкі» парадавалі пастаноўкай па п’есе Міхася Чарота «Мiкiтаў лапаць».

Знакавым для нашага тэатра стаў мінулы навучальны год. На працягу яго па просьбе ўдзячных гледачоў мы паказвалі спектакль па п’есе Янкі Купалы «Прымакi». Так у нас пачаліся самыя сапраўдныя «гастролі».

Я назірала за ўдзельнікамі студыі яшчэ з моманту стварэння, але толькі ў 2018 годзе мне пашанцавала апынуцца ў новым складзе трупы. Цяпер не ўяўляю сваё жыццё без сцэны і сяброў-«летуценнiкаў». Больш за ўсё мне падабаюцца рэпетыцыі: на іх часта атрымліваецца ад душы павесяліцца. Падабаецца шырока ўсміхацца гледачам пасля спектакля, тым самым дзякаваць за бурныя апладысменты. Люблю «прымяраць» героя на сябе, што дапамагае лепш адчуваць і разумець яго. Кожны раз, адыграўшы ролю, становіцца трошкі сумна, бо прыходзіць момант развітання з персанажам, з дэкарацыямі. Але хутка на змену суму прыходзіць радасць: наперадзе яшчэ мноства п’ес. У наступным годзе мы плануем паставіць новы спектакль. Які? Няхай гэта застанецца для вас загадкай.

Таццяна СУБАЧ,

вучаніца СШ № 1 г. Валожына

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Сустрэча з тэатрам заўсёды хвалюе. Хвалюе яшчэ больш, калі ты з’яўляешся не толькі гледачом, але і сам удзельнічаеш у пастаноўцы. Мне пашчасціла, і, з’яўляючыся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика