Дружна адпачылі, і гонар раёна абаранілі. 21.by

Дружна адпачылі, і гонар раёна абаранілі

22.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8

Трэці год запар гонар Уздзеншчыны на абласным фестывалі здаровага ладу жыцця “Мама, тата, я – здаровая сям’я”, як традыцыйна праходзіць у Маладзечне, адстойвала сям’я Ханеня з вёскі Каралёва. Двойчы уздзенцы станавіліся сярэбранымі прызёрамі сямейных спаборніцтваў. Сёлета ж занялі ганаровае першае месца.

Са спортам у гэтай сям’і сябруюць даўно. Тата Андрэй Уладзіміравіч і мама Вольга Іванаўна працуюць у сталіцы. Іх чатырохгадовы сын Жэня наведвае дзіцячы садок. А іх старшая дачушка, пяцікласніца Ксюша, не толькі добра вучыцца ў Дзешчанскай школе, але і шмат часу праводзіць у спартыўных секцыях. У вольны час і ў выхадныя дні Ханені любяць пакатацца на веласіпедах, наведаць спартыўную пляцоўку. Таму запрашэнне паўдзельнічаць у спартыўным конкурсе і сёлета сям’я прыняла, не задумваючыся.

Час, праведзены ў акружэнні такіх жа аматараў здаровага ладу жыцця, і Вольга, і Андрэй, і іх дзеці будуць успамінаць яшчэ доўга. Конкурсная праграма была разлічана на тры дні. Канкурсанты спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, стрытболе, пераадольвалі паласу перашкод, выконвалі нарматывы фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Барацьба паміж камандамі вялася настолькі ўпартая, што да апошняга нельга было вызначыць, хто стане лідарам.

Уздзенская сям’я выступіла дастойна, заваяваўшы два дыпломы І ступені (у чаўночным бегу і падцягванні на перакладзіне), тры дыпломы ІІ ступені (у турыстычнай эстафеце, кіданні мяча і згібанні-разгібанні рук), адзін дыплом ІІІ ступені (у дартсе). У агульнакамандным заліку сям’я заняла І месца і была ўзнагароджана кубкам і граматамі ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама.

– Асабліва паспяховаму выступленню на спаборніцтвах радавалася наша Ксюша, тым больш што два дыпломы заваявала яна, прадэманстраваўшы лепшы вынік па чаўночным бегу і другі ў кіданні мяча, – расказвае мама Вольга. – Гэта яна – наша галоўная спартсменка, нават у час вучобы яна не прапускае спаборніцтвы і турніры, асабліва па бегу. З яе бярэ прыклад і наш Жэнька. І яму было раздолле ў Малаладзечне, было дзе пабегаць і з кім паспаборнічаць, хай і не за прызавое месца, а так, па-сяброўску.

Адной з першых з перамогай сям’ю Ханеняў павіншавала метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Лебедзева, адзначыўшы, што іх спартыўны задор – узорны прыклад для многіх сем’яў, як з горада, так і з сельскай мясцовасці.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэці год запар гонар Уздзеншчыны на абласным фестывалі здаровага ладу жыцця “Мама, тата, я – здаровая сям’я”, як традыцыйна праходзіць у Маладзечне, адстойвала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика