Адсюль мы родам. 21.by

Адсюль мы родам

22.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

161

Краязнаўчы дыліжанс наведаў выхаванцаў летняй аздараўленчай пляцоўкі Зенькавіцкай базавай школы. Кіравала дыліжансам бібліятэкар, а прывёз ён шмат цікавых звестак пра родныя Зенькавічы. Цікава было даведацца,  што ў паўвярсце ад вёскі была пабудаваная за сродкі казны ў 1849 годзе Спаса-Прэабражэнская царква, што з засценка Зенькавічы родам жонка дзеда Янкі Купалы Ануфрыя і звалі яе Валерыя Зяньковіч. Аказваецца, у 1924 годзе быў арганізаваны Зенькавіцкі сельскі савет і існаваў ён аж да 1954 года.

Ад спраў мінулых дыліжанс скіраваўся ў сённяшні дзень аграгарадка. І тут слова трымалі дзеці. Агульнымі намаганнямі ўспомнілі, якія ўстановы тут працуюць, чым займаюцца бацькі, здзівіліся, што у Зенькавічах аж чатырнаццаць вуліц і завулкаў, гуляючы ў лато, сабралі іх назвы, назвалі імёны славутых землякоў. А потым правялі віртуальную экскурсію па ваколіцах, праверылі назіральнасць: колькі буслянак ёсць у вёсцы, колькі там маладых буслянят, дзе знаходзяцца самыя прыгожыя мясціны, як яны называюцца.

Але самым кранальным быў момант, калі краязнаўчы дыліжанс збіраў пры дапамозе “жывога мікрафона” пажаданні роднай вёсцы. Столькі прагучала прыгожых слоў і слушных заўваг ад маладых жыхароў, што стала ясна – неабыякавыя людзі растуць у Зенькавічах. Ёсць на каго спадзявацца роднай зямлі.

Галіна Іванаўна Астравух, бібліятэкар Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краязнаўчы дыліжанс наведаў выхаванцаў летняй аздараўленчай пляцоўкі Зенькавіцкай базавай школы. Кіравала дыліжансам бібліятэкар, а прывёз ён шмат цікавых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика