Алег Высоцкі ў будаўнічай галіне абраны “Чалавекам года” Гродзенскай вобласці. 21.by

Алег Высоцкі ў будаўнічай галіне абраны “Чалавекам года” Гродзенскай вобласці

05.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Начальнік УМБР будаўніча-мантажнага трэста №41 Алег Высоцкі па выніках працоўнай дзейнасці за мінулы год і ў сувязі са шматгадовай плённай працай у будаўнічай галіне сёлета абраны “Чалавекам года” Гродзенскай вобласці.

Алег Высоцкі нарадзіўся ў вёсцы Мілэйкава Смаргонскага раёна. Пасля тэрміновай службы ў арміі адзін год адпрацаваў у Мінску, а потым у 1986 годзе прыехаў па камсамольскай пуцёўцы ў Смаргонь. Працоўную дзейнасць пачаў ва ўпраўленні механізацыі будаўнічых работ простым рабочым. Потым стараннага і адказнага работніка кіраўніцтва гэтай будаўнічай арганізацыі прызначыла брыгадзірам. Без адрыву ад вытворчасці Алег Міхайлавіч скончыў БНТУ, працаваў майстрам, прарабам, галоўным інжынерам.

УМБР БМТ №41 добраўпарадкоўвае тэрыторыі, пракладвае вонкавыя сеткі, выконвае земляныя работы, вертыкальную планіроўку. І не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці, за межамі раёна. Цяпер работнікі гэтай будаўнічай арганізацыі працуюць у Ашмянах, Астраўцы, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю будуемай БелАЭС, устанаўліваюць архітэктурныя формы, займаюцца азеляненнем.

Касцяк працоўнага калектыву УМБР складаюць вопытныя работнікі, якія працуюць у арганізацыі з пачатку ўтварэння будаўніча-мантажнага трэста №41. Свой багаты практычны вопыт яны перадаюць маладым спецыялістам. Вялікая ўвага надаецца падбору кадраў. Некаторыя рабочыя заканчваюць навучальныя ўстановы, атрымліваюць вышэйшую адукацыю і працуюць ва УМБР на кіраўніцкіх пасадах.

высоцкі 066.jpg

Начальнік УМБР Алег Высоцкі больш за 30 гадоў свайго жыцця аддаў гэтай арганізацыі, 12 гадоў адпрацаваў тут галоўным інжынерам. У сваёй штодзённай рабоце абапіраецца на ІТРаўцаў – майстроў, прарабаў, таму і патрабаванні да іх павышаныя. Хаця працоўны дзень пачынаецца ў 8 гадзін, але ўсе яны разам з кіраўніком будаўнічай арганізацыі за гадзіну да гэтага знаходзяцца на працы, бо неабходна абмеркаваць, якія ў каго ўзніклі праблемныя моманты, дапамагчы загадзя ўхіліць іх. Пасля заканчэння працоўнага дня Алег Міхайлавіч едзе на аб’екты, каб паглядзець, што там зроблена.

Работнікі УМБР БМТ №41 рыхтавалі ў свой час да “Дажынак” Ваўкавыск, гарадскі пасёлак Мір, Ліду, суседняе Маладзечна. Цяпер яны рыхтуюцца да выканання работ па добраўпарадкаванні Смаргоні, дзе ў наступным годзе пройдуць абласныя “Дажынкі”.

“Паўдзельнічаць у падрыхтоўцы свайго горада да свята – гэта святое”, - сказаў начальнік УМБР будмантажнага трэста №41 Алег Высоцкі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнік УМБР будаўніча-мантажнага трэста №41 Алег Высоцкі па выніках працоўнай дзейнасці за мінулы год і ў сувязі са шматгадовай плённай працай у будаўнічай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика