У Петрыкаве весела адсвяткавалі Купалле. 21.by

У Петрыкаве весела адсвяткавалі Купалле

07.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 (1)

Адметнасцю сёлетняга святкавання Купалля ў Петрыкаве стала правядзенне своеасаблівых майстар-класаў па пляценні вянкоў і венікаў з траў і кветак. Хіба што толькі сертыфікаваных майстроў-метадыстаў тут не было, а майстар-класы паказвалі самі ўдзельнікі конкурсаў.

Дарэчы, у святочнай праграме ўсялякіх вясёлых спаборніцтваў было нямала – апроч згаданых вышэй конкурсаў па пляценні купальскага вянка і веніка міфалагічнай нечысці, самыя смелыя адпраўляліся ў забег з каромыслам і вадой у вёдрах, танцавалі з прыхапкай вяночкаў, якіх з кожнай песняй станавілася ўсё менш, а яшчэ выдавалі самыя неверагодныя рухі ў стылі самба-румба-ча-ча-ча з бубнам. Тут ужо, як кажуць, калі няма арфы, то трэба ўзяць бубен…

Копия 13

У прынцыпе, традыцыя святкавання Купалля ў нашых мясцінах ужо даволі трывалая. Народ збіраецца на беразе Прыпяці бліз першага гарадскога пляжа, удзельнічае ў конкурсах, падпявае артыстам (а на гэты раз настрой узнімалі спевакі з Ляскавічаў… “Ночь, голубая но-о-чь. Сколько на небе звё-о-зд…”), пляце вянкі, апладыруе Купалінкам у іх лодачным заплыве на сярэдзіну ракі, каб, натуральна, пашукаць праз кінуты ў ваду вянок сабе суджанага, скача праз вогнішча толькі што спаленага пудзіла і шукае кветку папараці…


1 (2)

Паралельна актыўныя і пасіўныя ўдзельнікі свята ядуць прысмакі, шчыра прапанаваныя гандлярамі, дзеці гойсаюць на надзіманых горках і электракарах, а некаторыя з іх, як тут на здымку, адрываюцца па поўнай на галоўнай сцэне.


1 (4)

Зразумела, любая актыўнасць узнагароджваецца. І за вяночкі, і за венікі Кікімары, і за хітрыя вузялкі, якія трэба было завязаць нібыта соцна, каб потым хутка развязаць, і за каромыславыя забегі пераможцы атрымалі падарункі ад арганізатараў.


Копия 11

На мой погляд, свята ўдалося. Пацвярджаю гэта фотаздымкамі: у газеце, на сайце і ў нашых групах у сацыяльных сетках.

У. ЕСІПАЎ.

Фота аўтара.

Больш фота ў галерыі: http://www.petrikov.by/fotogalereya/2018-2-2/kupalle-2018/

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адметнасцю сёлетняга святкавання Купалля ў Петрыкаве стала правядзенне своеасаблівых майстар-класаў па пляценні вянкоў і венікаў з траў і кветак. Хіба што толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика