Як петрыкаўскія аўтамабілісты па аэрадроме “рассякалі”. 21.by

Як петрыкаўскія аўтамабілісты па аэрадроме “рассякалі”

11.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўто

Час шпарка рухаецца наперад, і ў гэтым кругазвароце бясконцых святаў мы не расказалі вам яшчэ пра адну цікавую падзею. Петрыкаўскія аўтамабілісты з клуба “Аўта-Петрыкаў”, вядомыя па ўдзеле ў шэрагу мерапрыемстваў і арганізацыяй разнастайных акцый, сталі прызёрамі «MOTORFEST-2018», што адбыўся напачатку мая ў Гомелі, а дакладней – у Зябраўцы, на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома.

Даведаліся пра фестываль аўтааматары загадзя. Звязаліся з арганізатарамі, якія, у сваю чаргу, прапанавалі мясцовым аўтамабілістам паўдзельнічаць. Каб выглядаць годна, петрыкаўчане заказалі майкі і банэр з сімволікай свайго клуба. На працягу месяца сустракаліся і рыхтаваліся да спаборніцтваў.

І вось 5 мая нашыя землякі прыбылі на фестываль. Петрыкаўская каманда ўзяла ўдзел у так званым клуб-батле, дзе акрамя іх удзельнічалі яшчэ 11 дружын. Першы этап спаборніцтваў прадугледжваў праверку ведання правілаў руху, у якім каманду прадстаўляла Аляксандра Берднік. Другое выпрабаванне выпала прайсці таксама прадстаўніцы прыгожай паловы. Яраслава Кучарук дэманстравала здольнасці ў конкурсе “Ледзі аўтамеханік”. Навыкі манеўравання паказваў Яўген Берднік на сваім “Фольксвагене Бора”.

Найбольш нетрывіяльнымі выглядалі два апошнія практыкаванні. У адным з іх чатыры прадстаўнікі каманды з завязанымі вачыма на слых павінны былі прайсці пэўны маршрут, абыходзячы фішкі па камандах пятага ўдзельніка.

Самым вясёлым аказалася апошняе спаборніцтва на ўмяшчальнасць аўто. Машына Уладзіслава Гібовіча “Опель Амега В” у кузаве універсал здолела размясціць у сабе ажно 25 чалавек. Хоць аўтамабіль  і быў пашкоджаны (лабавое шкло не вытрымала ціску і лопнула), нашы аўтааматары запэўнівалі, што чвэрць сотні – не мяжа магчымасцяў. Можна было ўціснуць яшчэ некалькі чалавек, камандзе натуральна не хапіла людзей! Дарэчы, ахвяраванне лабавога шкла было не дарэмным, петрыкаўчане ў гэтым конкурсе занялі другое месца.

У выніку да паўфінала дайшлі 9 каманд і ў фінале “Аўта-Петрыкаў” падзяліў перамогу з Гомельскім “Мерсэдэс-клубам”, абышоўшы прыхільнікаў “Опеля” з “Калібра-клуба” (2 месца) і “Alex Team” (3 месца).

Як адзначаюць удзельнікі – арганізацыя і ўражанні ад «MOTORFEST-2018» заслугоўваюць самых высокіх адзнак.

IMG_3744

Акрамя названых спаборніцтваў у Зябраўцы праходзілі вядомыя многім заезды на 402 метры, спаборніцтвы на дрыфце. Тут жа праходзіў і канцэрт, на якім апроч іншых выступіў легендарны гомельскі рок-гурт “ТТ-34”. Паралельна гледачоў забавілі матор-шоу і джып-шоу. На фестываль падаспелі і чатыры сотні матацыклістаў, што ў гэты ж дзень адзначалі адкрыццё чарговага мотасезона.

Напэўна, хтосьці задаўся пытаннем: якія мэты ставілі перад сабою арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства? Калі казаць проста, аўтафестывалі ладзяцца для ўсіх зацікаўленых. Камусьці цікава паглядзець на аўтамабілі ці матацыклы, вопытныя аматары тэхнікі дзеляцца сваім досведам.

Што да нашых землякоў, то каманда “Аўта-Петрыкаў” была створана каля пяці гадоў таму ў межах аднайменнага інтэрнэт-пабліка ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Зараз суполка налічвае каля 850 удзельнікаў, паўсотні з якіх прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, падтрымліваюць рух сваімі ініцыятывамі.

А пачыналася ўсё традыцыйна: сустрэчы з сябрамі і суседзямі па гаражы, абмен вопытам і парады. Шэраг аўтааматараў станавіўся ўсё большы, прапаноўваліся і больш маштабныя ідэі.

Так, аўтамабілісты штогод удзельнічаюць ў святкаванні Дня Перамогі. Летась яны ператварылі свае машыны ў сапраўдныя інсталяцыі на ваенна-патрыятычную тэматыку: нехта зрабіў са свайго аўтамабіля імправізаваны танк, іншыя намалявалі на аўто вядомыя вобразы ўзяцця рэйхстага ці паветранага тарану. Сёлета размаляваць аўто з нагоды Дня Перамогі мог кожны жадаючы. Паралельна суполку мясцовых кіроўцаў падрымлівае вядомы ў шэрагу петрыкаўскай моладзі ютуб-аўтаканал “SenyaTV”. Пра блогераў і іх перамогі мы таксама пісалі на старонках раёнкі.

У далейшых планах актывістаў “Аўта-Петрыкаў” развіццё сваёй супольнасці ў сацыяльным напрамку, удзел у чарговых матор-шоу. Аўтамабілісты маюць намер арганізаваць міні-фэст і на Петрыкаўшчыне, шукаюць спонсараў.

Віншуем аўтааматараў і мы, а яны, у сваю чаргу, раяць петрыкаўскай моладзі менш сядзець на канапе ці за камп’ютарам, весці актыўны лад жыцця, быць карысным грамадству. Калі вы набылі “жалезнага  каня”, не забывайцеся пра культуру кіравання і правілы дарожнага руху!

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара і з архіва суполкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Час шпарка рухаецца наперад, і ў гэтым кругазвароце бясконцых святаў мы не расказалі вам яшчэ пра адну цікавую падзею. Петрыкаўскія аўтамабілісты з клуба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика