Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы. 21.by

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Петрыкаускiя навiны

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

З размахам прайшло сёлета Купалле ў аграгарадку Ляскавічы. Гандлёвыя і забаўляльныя рады, размешчаныя ўздоўж канала, пачалі запрашаць да сябе наведвальнікаў з 19 гадзін і працавалі аж за поўнач.


Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

А набыць тут было што: пачынаючы ад сувеніраў, цацак  і салодкай ваты для дзетак, да розных прысмакаў. Ды і з забавамі было дзе разгуляцца:  працавалі батуты, надзімная горка, магла дзятва пакатацца на поні. Дарослыя  паказвалі свой спрыт у стральбе ў цірах, яздзе на “п’яным” веласіпедзе і ўменні трымацца на адмысловай тросавай лесвіцы. Ну і, зразумела, мерапрыемства не магло не прайсці без традыцыйнага катання на маторных лодках і цеплаходзе, што прыцягнула да сябе шмат ахвочых.


Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Да ўвагі аматараў песеннага жанру ў амфітэатры любімыя мелодыі дарылі слухачам мінскія гурты “Баварыя” і “Сандалі”, а таксама калектыў мастацкай самадзейнасці мазырскага Дома культуры “Козенкі”. Дарэчы, артысты апошняга а 10 гадзіне вечара паказалі гледачам тэатралізаванае прадстаўленне з усімі купальскімі элементамі. Былі тут і вогнішчы, і пусканне сплеценых вяночкаў па вадзе, і спальванне папараці, і многае іншае.


Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Ночка купальская, канцэртна-дыскатэчная. Чым здзіўлялі ўдзельнікаў Купалля Ляскавічы

Бліжэй да поўначы гледачоў чакалі прыгожае фаер-шоу і феерверк. А завяршылася святкаванне дыскатэкай, якая працягнулася да 2 гадзін ночы.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З размахам прайшло сёлета Купалле ў аграгарадку Ляскавічы. Гандлёвыя і забаўляльныя рады, размешчаныя ўздоўж канала, пачалі запрашаць да сябе наведвальнікаў з 19...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика