Жніво на Чачэршчыне збірае важкі колас. 21.by

Жніво на Чачэршчыне збірае важкі колас

12.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здаецца, толькі-толькі на палетках раёна шумелі сеялкі, па крузе бегалі трактары з культыватарамі і дыскамі, а ўжо прыйшоў час збіраць першы ўраджай маслічных культур. Ледзьве прыгрэе сонейка, з рапсавай даліны незаўважна сыйзде раса, на поле з азімымі паважна выплывае зернеўборачная тэхніка. У раёне сёлета пад дадзеную культуру адведзена 1215 га. 

IMG_4868
Отарскія аграрыі Андрэй Буракоў і Дзмітрый Міхайлаў разам з начальнікам мехатрада Іванам Ядранцавым правяраюць на якасць новы ўраджай рапсу. А ён у гэтым годзе ў гаспадарцы хоць і капрызуе з паспяваннем, але важкі – па папярэдніх дадзеных 20 цэнтнераў з гектара.

На мінулым тыдні гаспадаркі Чачэршчыны прыступілі да работы. На днях журналісты вялі размову з аграрыямі, занятымі на ўборцы. На зернетаку ў Старых Малынічах адкрытага акцыянернага таварыства «Вазнясенск» цішыню паветра праразаў манатонны гул зернеачышчальнай машыны, загадчыца складам Галіна Струкава ў чаканні новых бункераў рапсу шуфлявала апрацаванае і жвава падкідвала ў шнэк порцыю за порцыяй. У першы дзень тут прынялі больш за 30 тон чорнага адналетніку.
Дружна хадзілі па крузе адзін за адным магутныя сталёвыя волаты і на роўкавіцкіх палетках. Чатыры экіпажы камбайнаў у складзе Міхаіла Патапенкі, Мікалая Трыпуцька, Дзмітрыя Даўгацелеса і Аляксандра Патапенкі карысталіся добрым надвор’ем і станоўчым станам тэхнікі, імкнучыся па максімуму вызваліць поле ад сельскагаспадарчай культуры. У дапамогу калегам прыбыў экіпаж з сельгаспрадпрыемства «Звязда». Механізатары на хвіліну прыпыняліся, каб памацаць, павярцець, пацярушыць выспелую расліну для поўнай упэўненасці, што час сапраўды прыйшоў. Па 20 гектараў на адзінку тэхнікі за светлавы перыяд – і ўраджай «у кішэні». На жаль з пасеяных 313 га зернебабовых 62 прыйшлося спісаць з-за сёлетняга засушлівага лета. Гэта, вядома, паўплывала і на ўраджайнасць.
У гаспадарцы ААТ «Отар» трэба было падрэзаць сухое сцябло на плошчы ў 260 гектараў. Штодзень малацілкі чатырох камбайнаў набівалі да 100 тон маслічнай культуры, па прычыне сухога надвор’я месцамі расліна яшчэ не набрала неабходнай прадуктыўнай гатоўнасці, таму выбарачна зеленаватыя ўчасткі пакідалі даспяваць на суткі-двое. Так няспешна, размерана, але роўна і бесперапынна вялася работа. Пакуль жаткі накручвалі кілаграмы свежага ўраджаю, вадзіцелі грузавога аўтатранспарту чакалі сігналу на – ўскрайку поля. Тут жа напагатове – бочка з вадой. Усё арганізавана, прадумана, як трэба.
Уборка рапсу – справа тонкая. Арыенцір быў узяты на якасць і аператыўнасць. Здаецца, з пастаўленай задачай аграрыі краю справіліся. Першымі прыйшлі да фінішу хлебаробы ААТ «Звязда» і «МатнявічыАгра», так як плошчы ўгоддзяў сельгаскультуры былі невялікімі. Тут прыступілі да іншых сезонных земляробчых работ.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, толькі-толькі на палетках раёна шумелі сеялкі, па крузе бегалі трактары з культыватарамі і дыскамі, а ўжо прыйшоў час збіраць першы ўраджай маслічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика