Сразу три журналиста «Раённых будняў» получили награды областного профессионального соревнования. 21.by

Сразу три журналиста «Раённых будняў» получили награды областного профессионального соревнования

13.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшыя журналісты вобласці прымалі заслужаныя ўзнагароды падчас падвядзення вынікаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў. Ушанаванне пераможцаў прайшло ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна.
Прыемна, што каторы год запар у ліку пераможцаў аказваюцца і журналісты “Раённых будняў”. Не стала выключэннем і сёлетняя цырымонія ўшанавання.
Пераможцамі ў намінацыі “Прамысловая вытворчасць і развіццё прадпрымальніцтва” прызнаны загадчык аддзела рэкламы і маркетынгу Алег Сідарэнка,
а ў намінацыі “Лепшае фота” — фотакарэспандэнт Сяргей Талашкевіч.
Асобна ад абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў адзначаны загадчык аддзела эканомікі сельскай гаспадаркі Мікола Архуцік. А значыць, словы намесніка старшыні аблвыканкама А.І.Вялічкі з нагоды таго, што ў СМІ Брэстчыны працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія нясуць людзям дакладную інфармацыю, можна аднесці і на рахунак газетчыкаў “Раённых будняў”.
Галіна Каляда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшыя журналісты вобласці прымалі заслужаныя ўзнагароды падчас падвядзення вынікаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика