В чем преимущества гимназии и как стать гимназистом. Александр Момлик ответил на актуальные вопросы. 21.by

В чем преимущества гимназии и как стать гимназистом. Александр Момлик ответил на актуальные вопросы

13.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вядома, надыходзячы 2018/19 навучальны год прынясе пэўную колькасць новаўвядзенняў у адукацыйную сістэму, якія закрануць, у першую чаргу, гімназію. Пра тое, што чакае вучняў адной з лепшых адукацыйных устаноў раёна, мы пагаварылі з яе дырэктарам А.К.Момлікам.

— Аляксандр Канстанцінавіч, давайце дапаможам зарыентавацца бацькам, якія на сённяшні дзень яшчэ не аддалі сваю перавагу пэўнай установе адукацыі. Раскажыце, калі ласка, пра новыя правілы паступлення ў першы клас гімназіі.
— Прыём дакументаў вядзецца ў наступным парадку. У першую чаргу, мы прымаем тых дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне гімназіі. Азнаёміцца са спісам вуліц і завулкаў, якія адносяцца да яго, можна на сайце гімназіі.
Іншыя дзеці будуць залічаны па астаткавым прынцыпе, гэта значыць, запаўняючы тыя свабодныя месцы, якія ў нас будуць у наяўнасці. Набіраць плануем два паўнавартасныя класы.
Канчатковае рашэнне аб залічэнні ў гімназію будзе прынята 29 жніўня, пасля завяршэння тэрмінаў падачы заяў (да 28 жніўня). Усіх жадаючых запрашаем прыйсці да нас у зручны для іх час і напісаць заяву з прыкладаннем копіі пасведчання аб нараджэнні і медыцынскай даведкі аб стане здароўя дзіцяці.
— Ва ўсіх школах заўсёды былі запатрабаваны паслугі групы прадоўжанага дня. Ці прапануе іх гімназія?
— Вядома, на «прадоўжанцы» будзе адкрыта 42 месцы. Адна заўвага: мы плануем набраць каля 50 першакласнікаў. Таму хацелася б, каб, да прыкладу, мамы, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, альбо тыя сем’і, дзе ёсць дзядулі і бабулі, уваходзілі ў становішча іншых бацькоў і па магчымасці не пакідалі дзіця на “прадоўжанцы”. Калі ж такой магчымасці ў бацькоў не будзе, мы пастараемся зрабіць усё, каб кожны жадаючы атрымаў месца ў групе прадоўжанага дня. Для арганізацыі заняткаў у пачатковых класах у нас адведзена 4 кабінеты. Ва ўсіх іх зроблены рамонт, закуплена і ўстаноўлена новая мэбля для навучэнцаў.
— Многіх бацькоў засмучае той факт, што ў гімназіі асобны харчблок, які знаходзіцца праз дарогу.
— Гэта так, аднак мы не бачым у гэтым вялікай праблемы: нашы дзеці пераходзяць дарогу па пешаходным пераходзе арганізаванымі групамі ў суправаджэнні дзяжурных настаўнікаў. Магчыма, з часам тут усталююць неабходны нам святлафор. На сёння гэта досыць затратнае мерапрыемства, і выдаткаваць на яго сродкі з бюджэту няпроста.
Яшчэ хачу заўважыць, што ў нашай сталовай працуюць вельмі дасведчаныя повары. Вось нядаўна прайшоў раённы конкурс сярод устаноў адукацыі па арганізацыі харчавання, дзе нашы работнікі занялі 3 месца. Па водгуках навучэнцаў і іх бацькоў відавочна: у нас гатуюць смачную і карысную ежу.
— Усё зразумела. Давайце пяройдзем да новаўвядзенняў на другой ступені сярэдняй адукацыі.
— Першае сур’ёзнае адрозненне ў параўнанні з папярэднімі гадамі заключаецца ў тым, што ў гімназіі з гэтага навучальнага года адмянілі ўступныя выпрабаванні. Калі ў мінулыя гады, каб трапіць у 5 клас гімназіі, неабходна было здаваць тры экзамены, то сёння мы гатовы ўзяць практычна ўсіх жадаючых.
— А чым жа тады гімназія будзе адрознівацца ад іншых школ?
— Пачынаючы з 5 класа, нашы вучні вывучаюць замежную мову ў аб’ёме 5 гадзін на тыдзень, а ў звычайнай школе — толькі 3 га-дзіны. У 8-м класе гэтыя дзве дадатковыя гадзіны мы маем права накіраваць на вывучэнне іншага прадмета, а можам пакінуць за замежнай мовай.
Істотнае адрозненне пачынаецца на трэцяй ступені сярэдняй адукацыі. Нашы вучні, атрымаўшы пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі, могуць спакойна працягнуць навучанне ў 10 класе. У дзяцей жа з іншых агульнаадукацыйных школ так проста перайсці да нас у 10 клас не атрымаецца: для гэтага яны павінны будуць вытрымаць два ўступныя іспыты па тых прадметах, якія жадаюць вывучаць у старэйшых класах на павышаным узроўні.
Ім неабходна звярнуцца да 1 жніўня да нас з просьбай прыняць удзел у дадатковым наборы вучняў і пазначыць два прадметы. Перыяд здачы ўступных іспытаў для паступлення ў 10 ці 11 клас гімназіі пачнецца з 2 жніўня і скончыцца праз дзесяць дзён, 12 жніўня.
Мы даём дзецям шырокі выбар профіляў: гэта матэматыка і фізіка, руская і англійская мовы, хімія і біялогія — каб усе жадаючыя маглі падабраць сабе аптымальны варыянт.
— У гэтым годзе ў школы вяртаецца сістэма ВВК, працоўнае навучанне ў аб’ёме 6 гадзін на тыдзень. Фактычна ў суботу дзеці будуць атрымліваць нейкую спецыяльнасць. Ці закране гэтае новаўвядзенне гімназію?
— Нашы вучні на працоўнае навучанне хадзіць не будуць, а ў шосты дзень яны працягнуць навучанне на факультатывах па тых прадметах, якія выбралі, каб мэтанакіравана рухацца да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У гэтым, пагадзіцеся, ёсць пэўная перавага.
— Ужо другі год запар аддзел па адукацыі фарміруе рэйтынг устаноў адукацыі раёна, і гімназія аказваецца на другім месцы, што, прызнаюся, здзіўляе многіх. Чаму так?
— Справа ў тым, што ў гэты рэйтынг уключана даволі шмат параметраў, пачынаючы ад дасягненняў вучняў, кадравага патэнцыялу і заканчваючы пытаннямі аховы працы і фінансавым складнікам дзейнасці ўстановы.
Дык вось, па галоўных крытэрыях, якія найбольш і цікавяць людзей, – здачы цэнтралізаванага тэсціравання і паступленні ў ВНУ — нашы вучні аказваюцца лепшымі сярод выпускнікоў школ раёна. Мы крыху саступаем па некаторых іншых крытэрыях.
— Раскажыце, калі ласка, пра кадравы састаў гімназіі.
— На сённяшні момант педкалектыў гімназіі дасведчаны і зладжаны. Многія настаўнікі выйшлі на заслужаны адпачынак, але яшчэ поўныя сіл і энтузіязму, каб працягнуць у нас працаваць. Замяніць вопытных педагогаў, вядома, складана. Даводзіцца разлічваць на маладых спецыялістаў, многія з іх — былыя выпускнікі нашай установы, якім мы давяраем. Мы ведаем іх здольнасці, яны ведаюць прынцып працы ў гімназіі. У нас, дарэчы, ёсць нават два магістры педагагічных навук — гэта маладыя настаўнікі з вялікім педагагічным патэнцыялам. Таму лічу, што наш калектыў годны, годныя і нашы вучні, сярод якіх мы будзем рады ўбачыць і вашых дзяцей.
Гутарыла Алена Зялевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, надыходзячы 2018/19 навучальны год прынясе пэўную колькасць новаўвядзенняў у адукацыйную сістэму, якія закрануць, у першую чаргу, гімназію. Пра тое, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика