Зерно пошло! Фоторепортаж с уборочной ОАО «Агро-Колядичи». 21.by

Зерно пошло! Фоторепортаж с уборочной ОАО «Агро-Колядичи»

13.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлетняе жніво мае свае адметныя рысы. Працяглая засуха, якая панавала ў нашай мясцовасці на працягу двух месяцаў, істотна паўплывала на ўраджайнасць збожжавых культур.

І тым не менш, вырашчанае неабходна ўбраць у сціслыя тэрміны і без страт.
У ААТ «Агра-Калядзічы» падрыхтоўка да жніва пачалася задоўга да яго пачатку. На лінейку гатоўнасці было пастаўлена 12 збожжаўборачных камбайнаў, падрыхтаваны да прыёму збожжа зернеачышчальна-сушыльныя комплексы, створаны неабходны запас гаруча-змазачных матэрыялаў.

Першай культурай, якая была ўбрана сёлета ў гаспадарцы, стаў азімы рапс. Намалочана 1149 тон алейнага насення пры ўраджайнасці 28,7 цэнтнера з гектара. Вядома, што ўраджайнасць магла б быць значна большай, калі б не засушлівае надвор’е. Дарэчы, у таварыстве на плошчы 70 гектараў пасеяны яравы рапс, які мае віды на добры ўраджай.

Увогуле ўборка збожжавых пачалася ў таварыстве з азімага трыцікале, якое займала 840 гектараў.

— Першым пачалі ўбіраць азімае трыцікале па той прычыне, што гэта культура найбольш пацярпела ад засухі, — гаворыць галоўны аграном Л.У.Чарняк. — На плошчы ў дзесяць гектараў вымушаны былі ўбіраць яго на кармавыя мэты.

А ўвогуле сёлета збожжавыя і зернебабовыя культуры ў ААТ «Агра-Калядзічы» неабходна ўбраць на плошчы 2120 гектараў. Самыя значныя плошчы займаюць азімыя пшаніца і трыцікале, а таксама яравы ячмень.
У гаспадарцы налічваецца 12 камбайнаў. Няцяжка падлічыць, што нагрузка на адну ўборачную машыну складае 177 гектараў. Перад самым жнівом гаспадарка на ўмовах лізінгу набыла новы камбайн вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» КЗС-1218 «Палессе GS12».
— У нас камбайны разбіты на тры звяны, за якімі замацаваны аўтамабілі для адвозкі збожжа, — кажа Леанід Уладзіміравіч.
Пасля ўборкі палі хутка вызваляюцца ад саломы. Следам за камбайнамі ідуць прэс-падборшчыкі, якія яе цюкуюць.

Для ўдзельнікаў жніва ў таварыстве створаны належныя ўмовы. Усе тыя, хто задзейнічаны на ўборачнай, забяспечваюцца абедам і вячэрай, якія дастаўляюцца ў поле. Як паведаміла галоўны повар сталовай В.А.Тамашук, цяпер гатуюцца абеды і вячэры ў разліку на 110 чалавек. Дарэчы, камбайнеры дакладна ведаюць расцэнкі на ўборцы збожжавых і могуць у канцы працоўнага дня падлічыць свой заробак.

Ёсць пытанні, якія турбуюць галоўнага агранома больш за ўсё. У прыватнасці, наколькі якасным атрымаецца насенне збожжавых, якое фарміравалася ва ўмовах засухі. Гэта важна, паколькі насенне адпавядае высокім рэпрадукцыям.
Гаспадарцы даведзены дзяржаўны заказ на пастаўку 1500 тон пшаніцы. Выканаць яго сёлета будзе даволі складана.

І ўсё ж у таварыстве не губляюць аптымізму. Сёлетні ўраджай рэальна ўбраць на працягу двух тыдняў. А потым неабходна клапаціцца ўжо пра наступны. Спадзяёмся, што ён будзе больш шчодрым, чым у гэтым годзе.

На здымках: жніво; машыністы КЗС-30 Д.А.Мязга і А.І.Пухнарэвіч; галоўны повар В.А. Тамашук і кухонны работнік К.І. Новік; сямейны экіпаж  І.І. Прытуляк і А. І. Прытуляк; памочнік камбайнера М.М. Лаптановіч, вадзіцелі А.В. Грышкевіч і А.А. Лаптановіч.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняе жніво мае свае адметныя рысы. Працяглая засуха, якая панавала ў нашай мясцовасці на працягу двух месяцаў, істотна паўплывала на ўраджайнасць збожжавых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика