Дажджлівае надвор’е будзе да канца тыдня ў Беларусі. 21.by

Дажджлівае надвор’е будзе да канца тыдня ў Беларусі

14.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

1498472006

«На гэтым тыдні ў Беларусь вярнулася ліпеньскае цяпло, не абышлося і без лакальных навальнічных дажджоў. Але ў другой палавіне надвор’е мяняецца, да канца тыдня ўплыў на надвор’е ў Беларусі будуць аказваць атмасферныя франты, чакаецца няўстойлівае з дажджамі надвор’е, але будзе даволі цёпла», — расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 13 ліпеня, умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць актыўны атмасферны фронт, які павольна змяшчаецца ў паўночна-ўсходнім напрамку. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы з навальніцамі, месцамі моцныя ліўні.

У дзённы час у асобных раёнах, у асноўным па паўднёвым усходзе краіны, навальніцы будуць суправаджацца шквалістым узмацненнем ветру і градам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 13 да 19 градусаў цяпла, тэмпература ўдзень у асноўным плюс 21-26, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей паветра прагрэецца да 28 градусаў вышэй за нуль.

У выхадныя надвор’е ў Беларусі па-ранейшаму будуць фарміраваць атмасферныя франты.

У суботу, 14 ліпеня, уначы па паўночна-ўсходняй частцы і ў паўднёва-заходніх раёнах краіны, у дзённы час на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы рознай інтэнсіўнасці, якія месцамі будуць суправаджацца навальніцамі.

Уначы будзе 12-18 градусаў цяпла, удзень 20-27 вышэй за нуль.

У нядзелю, 15 ліпеня, захаваецца дажджлівае надвор’е, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль, удзень — 20-27 градусаў цяпла.

У панядзелак, 16 ліпеня, уначы ў асобных раёнах, удзень на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература ўначы — 12-19 градусаў цяпла, удзень чакаецца плюс 21-27.

БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика