Жыць трэба ў прыгажосці. На сядзiбе Макейчыкаў у Капаткевiчах пасялiўся мядзведзь. 21.by

Жыць трэба ў прыгажосці. На сядзiбе Макейчыкаў у Капаткевiчах пасялiўся мядзведзь

19.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

медведь

На вуліцы Маскоўскай у Капаткевічах сядзіба Івана і Галіны Макейчыкаў адрозніваецца ад іншых не толькі сваёй адметнай добраўпарадкаванасцю, але і прасторай. Неяк схаваны ад вачэй усе гаспадарчыя пабудовы, агарод. Здаецца, што ўсё тут створана для адпачынку. Ды толькі ці ёсць час на яго ў гаспадароў?


жыць

У іх дом мы завіталі з прыемнай навіной, папярэдзіўшы прадстаўнікоў сельскага Савета, які быў арганізатарам конкурсу на лепшую сядзібу гарадскога пасёлка. І на свае вочы ўпэўніліся ў тым, што праца гаспадароў ацэнена па заслугах.


1bx9JsTtNI4

Дваццаць гадоў таму Галіна і Іван прыехалі маладой сям’ёй з Камаровічаў. Мужчына працаваў пчаляром у мясцовым саўгасе. Хутка і дом атрымалі, потым прыватызавалі. Цяпер гаспадар працуе на запраўцы ў пасёлку, але пчоламі займацца не перастаў. Пчалярства стала добрай дапамогай для сямейнага бюджэту. Больш дваццаці вулляў Іван Іванавіч даглядае тут, у Капаткевічах, і на радзіме, у Камаровічах. Ёсць у гаспадарцы свіння і птушка, агарод на чвэрць гектара.


aBVE2eaya_Q

– З красавіка па ліпень мужа амаль няма дома, з працы – ды на пчальнік, але спраўляемся, сыны і малая дачушка дапамагаюць, – расказвае Галіна Міхайлаўна. – На ўсё паціху знаходзім час. Нешта задумаем разам, параімся з дзецьмі, бо і ім павінна быць утульна і цікава ў двары, і робім. Так з’явілася альтанка з шырокім умяшчальным сталом, мангал з асновай са швейнай машынкі, арэлі, дзе ўмяшчаемся адначасова амаль што ўсе.

У экскурсіі па двары мы сустракалі многа садовых фігурак. Некаторыя з іх Іван Іванавіч вылепіў сам, а Галіна Міхайлаўна ўмела расфарбавала. І нават не адрозніць гэтыя скульптуры ад куплёных. А самая галоўная фігура ў двары – мядзведзь. Пра яго гаспадар марыў доўга. Хацеў, каб гасцей каля брамы сустракаў сапраўдны аматар мёду – Міхайла Патапавіч.

Не ўсё тое, што задумана, пакуль атрымліваецца. Іх дом пабудаваны на дзве сям’і, другая частка – пустуе і прыходзіць у заняпад. Макейчыкі хацелі б выкупіць і гэтую частку дома і зямлі пры ім, але КСУП “Капаткевічы” з-за адсутнасці неабходнай дакументацыі пакуль  не мае такой магчымасці. Між тым гаспадары не згодныя, каб зямля пуставала і псавала непрывабнасцю іх двор. Таму па дамоўленасці з уласнікам гаспадары ўсталявалі агароджу і на суседнім участку, разбілі тут сад. Прычым дрэвы ў ім не куплёныя, а прышчэпленыя ўласнымі рукамі Івана Іванавіча.

– Хочацца жыць прыгожа, каб вока радаваць і сабе, і гасцям, – кажа гаспадыня. – А для гэтага трэба працаваць, усё сваімі рукамі ствараць. На іх і разлічваем.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вуліцы Маскоўскай у Капаткевічах сядзіба Івана і Галіны Макейчыкаў адрозніваецца ад іншых не толькі сваёй адметнай добраўпарадкаванасцю, але і прасторай. Неяк...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика