В Шумилинском районе подвели итоги первого укоса трав. 21.by

В Шумилинском районе подвели итоги первого укоса трав

20.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З віншаваннямі – на поле і мехдвары

У раёне падведзены вынікі першага ўкосу траў. Лепшыя гаспадаркі раёна, дзе працуюць перадавікі, наведалі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь Коваль і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
На лідараў “зялёнага жніва” сёлета багата сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” – па выніках раённага спаборніцтва з гэтай гаспадаркі вызначаны тры перадавікі. Сярод механізатараў, што працуюць на кормаўборачных камбайнах, лепшы вынік па раёне ў Андрэя Хадзюкова, які падабраў і здрабніў на “Ягуары-850” 5919 тон сянажнай масы. Сярод механізатараў на касавіцы вызначыўся Міхаіл Шуміла, на яго рахунку 1623 гектары скошаных палеткаў. На адвозцы сянажнай масы лідарам раёна стаў Уладзімір Міляк, які перавёз 1787 тон.
Яшчэ дваіх лідараў корманарыхтоўкі віншавалі ў ААТ “АграБаравінка” і КУСГП “Ульскі”. Генадзь Кадукоў з “Ульскага” на КВК-800 падабраў і здрабніў 3603 тоны  зялёнай масы. Сяргей Трошын з “АграБаравінкі” перавёз 1405 тон сянажнай масы.
Лідары корманарыхтоўкі атрымалі падзячныя лісты і прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №55 ад 20.07.2018 г.

Віталь Коваль і в. а. дырэктара СУП «Лаўжанскі» Пётр Кунштэль віншуюць Уладзіміра Міляка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З віншаваннямі – на поле і мехдвары У раёне падведзены вынікі першага ўкосу траў. Лепшыя гаспадаркі раёна, дзе працуюць перадавікі, наведалі начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика