Как правильно рыбачить, чтобы не оштрафовали. 21.by

Как правильно рыбачить, чтобы не оштрафовали

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

Как правильно рыбачить, чтобы не оштрафовали

Заўзятыя рыбакі сцвярджаюць, што рыбалка – гэта не толькі карысны занятак, але і спосаб адпачынку ад штодзённых клопатаў, рабочых будняў і гарадскога шуму. Каб гэта хобі прыносіла разрадку для нервовай сістэмы, а не галаўны боль, трэба ведаць, якую рыбу і калі дазваляецца лавіць, якім спосабам, якія выкарыстоўваць снасці. Інакш з-за сваёй некампетэнтнасці можна атрымаць велізарны штраф.

 – Існуюць дазволеныя прылады і спосабы лоўлі для ажыццяўлення аматарскага рыбалоўства, – гэта нахлыстовыя, паплавочныя, кіўковыя і донныя вуды ўсіх сістэм, спінінгі, караблікі, дарожкі, кружкі, жэрліцы, стаўкі, колбашкі і іншыя аналагічныя сістэмы і прылады, – расказвае намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету А. В. ВАРОНА. – Рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць прылады аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго чалавека. Выключэнне складаюць рыбаловы, якія з’яўляюцца членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якім дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў. Таксама толькі рыбаловы-члены таварыства маюць права ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі.

– Добры рыбак таксама памятае і пра мінімальна дапушчальныя да лоўлі памеры асобных відаў рыб (у перыяды забароны на вылаў асобных відаў рыб забаронены вылаў цалкам не залежна ад памеру), – нагадвае Аляксей Віктаравіч. – Напрыклад, шчупака можна лавіць даўжынёй не больш за 35 см, сома – да 70 см, ліня – да 22 см, ракаў – да 9 см, карпа – да 20 см. Калі ж забаронены да лоўлі экзэмпляр усё ж апынуўся ў рыбалова на кручку, то згодна з п.99 Правіл рыбалоўства такая рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе. Не лішнім будзе нагадаць рыбакам і пра нормы вылаву рыбы. Дазваляецца вылаў не больш за 5 кг рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кг, а таксама лоўлю рыбы ў якасці прынады для лоўлі іншых відаў рыбы не больш 30 шт на аднаго рыбалова ў суткі.

– За парушэнне правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прыйдзецца заплаціць штраф, – адзначыў А. В. Варона. – Згодна з арт.15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконную лоўлю рыбы прадугледжаны розныя спагнанні. У многіх рыбакоў часта ўзнікае пытанне: «Чаму аднаму далі штраф 10 базавых, а другому – 30, ды яшчэ і трэба пакрыць шкоду?» Існуюць розныя віды парушэнняў: без належнага на тое дазволу, у забаронены час, у забароненых месцах, забароненымі прыладамі і спосабамі ці замах на такую здабычу. Адсюль і розныя меры пакарання.

Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забароненыя час або тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, і замах на такую здабычу цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы.

Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час або тэрміны забаронена альбо вага якой перавышае вызначаныя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.

За іншыя парушэнні правілаў лоўлі рыбы прадугледжана накладанне штрафу да 20 базавых велічынь (БВ). Адначасова парушальнікам прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнай канфіскацыі рыбы. Напрыклад, за аднаго незаконна вылаўленага шчупака рыбалову прыйдзецца заплаціць 3 БВ, сома – 4 БВ, судака – 6 БВ.

– Нашы інспектары сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі ажыццяўляюць пастаянны кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, праводзяць рэйды і акцыі. Як кажуць, няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Таму перш чым накіравацца на рыбалку, не палянуйцеся і азнаёмцеся з адпаведнымі правіламі, – падкрэсліў напрыканцы А. В. Варона. – Неабходную інфармацыю можна атрымаць са сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку ў раённых газетах), на афіцыйных сайтах інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ці пры непасрэдным звароце ў рэгіянальную інспекцыю ці таварыства.

Ведаючы правілы і не парушаючы іх, і рыбу ў вадаёмах захаваем, і не трапім на штрафы, а яны не маленькія.

Удалай усім рыбалкі!

Запісала Іна ЛЕЙКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўзятыя рыбакі сцвярджаюць, што рыбалка – гэта не толькі карысны занятак, але і спосаб адпачынку ад штодзённых клопатаў, рабочых будняў
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика