Рэцэпты на Біс: кабачковы торт. 21.by

Рэцэпты на Біс: кабачковы торт

30.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэцэпт ад спецыяліста па ўліку СТАА «Данон Пружаны» Наталлі Кулаковай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ
маладыя кабачкі — 2 шт. (агульная вага — каля 1 кг),
яйкі — 4 шт.,
мука — 1 шклянка,
маянэз — 1/2 шклянкі,
памідоры — 4 шт.,
часнок — 2-3 зубчыкі,
некалькі пёраў зялёнай цыбулі,
соль і перац.

ПРЫГАТАВАННЕ
Кабачкі нацерці на буйной тарцы, затым злёгку адціснуць іх, каб выдаліць лішнюю вадкасць. Дадаць яйкі, муку, пасаліць і паперчыць. Усё змяшаць, каб атрымалася цеста, як на аладкі.
Патэльню злёгку змазаць алеем і выпякаць у ёй бліны. Цеста пры гэтым трэба проста размазаць лыжкай па патэльні, каб блінцы не былі занадта тоўстымі. Іх павінна атрымацца каля пяці штук (+/- 1, у залежнасці ад памеру вашай патэльні). Блінцы абсмажыць з двух бакоў, а пасля астудзіць.
У маянэз дадаць прапушчаны праз прэс часнок і змяшаць. Памідоры нарэзаць кружочкамі як мага танчэй (я рабіла гэта філейным нажом).
Цяпер збіраем торт. Кожны блінец намазаць маянэзам (не вельмі густа), зверху раскласці кружочкі памідораў, затым — зноў блінец і г.д. Верхні слой проста ўпрыгожыць маянэзам, памідорам і зялёнай цыбуляй. Гатовы торт паставіць у халадзільнік на паўгадзіны, а можна і адразу ім частавацца.

Смачна есці!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпт ад спецыяліста па ўліку СТАА «Данон Пружаны» Наталлі Кулаковай. ІНГРЭДЫЕНТЫ маладыя кабачкі — 2 шт. (агульная вага — каля 1 кг), яйкі — 4 шт., мука — 1 шклянка,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика