Ёсць жаданне – будзе прафесія і праца. 21.by

Ёсць жаданне – будзе прафесія і праца

30.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў спісе вакансій пазначаны 274 пасады і прафесіі, якія сёння прапануюцца жыхарам нашага раёна. Кожная чацвёртая з прапаноў патрабуе вышэйшай адукацыі. Такога прафесійнага ўзроўню запрашаюцца спецыялісты ў сельскую і лясную гаспадаркі, медыцыну, гандаль, адукацыю. Многа прапаноў ёсць для тых, хто не мае спецыяльнай падрыхтоўкі. У раёне не хапае жывёлаводаў, прадаўцоў, вадзіцеляў і трактарыстаў, слесараў, падсобных рабочых, жывёлаводаў. Іншая справа, тэрытарыяльная прыналежнасць працоўнага месца і патэнцыяльнага прэтэндэнта на яго. Але ў большасці выпадкаў, пры наяўнасці ўласнага транспарту ці аўтобуснага руху, новае працоўнае месца можа сабе падабраць большасць жадаючых, па спецыяльнасці ці з магчымасцю папярэдняга навучання.

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  прапануецца беспрацоўным навучанне па шэрагу запатрабаваных прафесій. Але жадаючых прайсці навучанне не так і многа. І гэта з улікам таго, што выдаткі на навучанне, пражыванне кампенсуюцца дзяржавай, а навучэнец атрымлівае стыпендыю. Падрыхтоўка па спецыяльнасцях “вадзіцель калёсных трактараў катэгорыі “А” і “аператар кацельных установак” прапануецца мясцовым Цэнтрам падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Праўда, як пазначылі ў службе занятасці,  сабраць групу нават на навучанне трактарыстаў сёлета было складана: у чэрвені навучанне праходзяць толькі пяць мужчын. А неабходнасць у іх складае 11 працоўных месцаў у Петрыкаве, Ляскавічах і Капаткевічах. На сённяшні дзень застаюцца вакантнымі 3 працоўныя месцы павароў у Петрыкаве і Макарычах, а на навучанне згадзілася толькі адна жанчына. Патрабуюцца прадаўцы ў Кашэвічы, Грабаў, Бяланавічы, Смятанічы і Муляраўку, навучаецца ж таксама толькі адзін чалавек.

р 023

Навучанне прапануецца ў Гомелі, Жлобіне і Мазыры па спецыяльнасцях бетоншчыка, вальшчыка лесу, майстра па манікюры і педыкюры, абліцоўшчыка-плітачніка, маляра, электрагазазваршчыка нават для тых, што раней не атрымліваў ніякай адукацыі.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянцін Рабушок расказаў, што за першыя шэсць месяцаў у іх службу звярнуліся 282 чалавекі, палова з іх – у якасці беспрацоўных. Працаўладкаваны былі 251 чалавек. На 1 ліпеня на ўліку стаялі 43 чалавекі, чвэрць з іх былі накіраваны на праходжанне медыкамісіі, месца працы для іх ужо вызначана.

Пэўная частка тых, хто звяртаецца ў службу занятасці – людзі з медыцынскімі супрацьпаказаннямі, інваліднасцю, перадпенсійнага ўзросту, моладзь да 18 гадоў. Ім цяжка знайсці месца працы.

Для беспрацоўных прадугледжаны грамадскія работы. Раней іх запрашалі на сельгаспрадпрыемствы на сезонныя працы. Цяпер гэтыя абавязкі абмяжоўваюцца зборам другаснай сыравіны. На вызначаны дзень адпрацоўкі беспрацоўным патрэбна здаць у магазіны 3 кілаграмы макулатуры або 5 кілаграмаў шклабою. А ва ўпраўленне прадаставіць дакумент пра гэта. Калі вызначаныя нормы не будуць выкананы, магчыма памяншэнне дапамогі па беспрацоўі на палову.

Сёлета па накіраванні ўпраўлення адзін беспрацоўны прайшоў навучанне на курсах прадпрымальніцтва. Ужо выдадзены за паўгоддзе 4 субсідый на адкрыццё індывідуальнага прадпрымальніцтва і 1 – для рамесніцтва. Усім, хто мае намер у будучым скарыстацца такім субсідзіраваннем, рэкамендуецца рэгістрацыя ў службе занятасці напрыканцы года, і з паступленнем фінансавання ў пачатку 2019 года магчыма атрыманне фінансавай падтрымкі.

Пра рэальнасць такой дапамогі расказала цырульнік салона “МариАнна” Яна Ланько. Некалі дзяўчына пасля школы скарысталася магчымасцю навучання на паўгадовых курсах майстэрства цырульніка, што праходзілі пры адным з гомельскіх ліцэяў. Для сям’і гэта было выгадна – выдаткі на вучобу складалі толькі паездкі дамоў і ў Гомель. Хутка змагла і працаўладкавацца ў цырульню райспажыўтаварыства пры магазіне “Сядзіба”. Праз некалькі гадоў прайшла навучанне зноў жа па накіраванні ўпраўлення на курсах індывідуальных прадпрымальнікаў і далучылася да сваіх сябровак-калег Ганны Рэвут і Марыны Талаш, па іх прыкладзе атрымала субсідыю на прадпрымальніцтва. Цяпер у дзяўчат свой салон і вялікая кліентура.

Валянцін Рабушок прыкмячае, што сярод кліентаў іх службы часта сустракаюцца і тыя, хто не ўмее і не хоча працаваць. Даводзіцца нават шукаць іх, каб прапанаваць вакантныя месцы, літаральна суправаджаць увесь працэс працаўладкавання. А праз некалькі тыдняў ці месяцаў яны зноў прыходзяць для пастаноўкі на ўлік у якасці беспрацоўных.

Важна адзначыць, што сярод іншых рэгіёнаў вобласці на Петрыкаўшчыне самая нізкая напружанасць на рынку працы. Ёсць надзея, што будаўніцтва горнаабагачальнага камбіната і пашырэнне галіны абслугоўваннязробіць наш раён самым спрыяльным ў гэтым плане.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў спісе вакансій пазначаны 274 пасады і прафесіі, якія сёння прапануюцца жыхарам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика