ЗАПРАШАЕМ НА ПОДЫУМ. 21.by

ЗАПРАШАЕМ НА ПОДЫУМ

02.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” аб’яўляе кастынг на конкурс “Палеская Прыгажуня – 2018”, які пройдзе 10 жніўня ў 14 гадзін у Гомелі па адрасе:   Рэчыцкі праспект, 24/3.

У кастынгу могуць прыняць удзел дзяўчаты, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і  з’яўляюцца ураджэнкамі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага, Лельчыцкага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Ельскага, Пінскага, Столінскага, Лунінецкага раёнаў.

ыуве

Запрашаюцца прыгажуні ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў, з ростам 170 сантыметраў  і больш.

Па традыцыі фінал конкурсу пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы на фестывалі “Покліч Палесся” сёлета – 25 жніўня.

Арганізатарам конкурсу прыгажосці выступае  ўстанова Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама Генеральнага партнёра ААТ “Гомельскае ВА “Крышталь” – кіруючая кампанія холдынгу “КРЫШТАЛЬ-Холдынг”.

Падрабязную інфармацыю можна даведацца па нумары 8-0232-25-00-96, 8-044-749-76-32.

На здымку: Віцэ-Міс “Палеская прыгажуня-2016” – Улада Іскрыцкая.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Яны КАМЯНОК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” аб’яўляе кастынг на конкурс “Палеская Прыгажуня – 2018”, які пройдзе 10 жніўня ў 14 гадзін у Гомелі па адрасе:   Рэчыцкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика