Традыцыйная дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку” стартавала 1 жніўня. 21.by

Традыцыйная дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку” стартавала 1 жніўня

03.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яе мэта – дапамагчы бацькам падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года. 

cait

Летнія канікулы, напэўна, самая доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Асабліва тых, хто ўжо правучыўся ў школе некалькі гадоў. А вось для будучых першакласнікаў гэта час чакання чагосьці новага, невядомага і, хутчэй за ўсё, вельмі цікавага. Чарговы жыццёвы этап у іх асацыіруецца з выпрасаванай формай, ручкамі і алоўкамі ў новенькім пенале, самым сапраўдным партфелем… Ды, на жаль, не ўсе сем’і могуць дазволіць сабе падрыхтаваць дзіця да школы самастойна. І тады ім на дапамогу прыходзяць неабыякавыя людзі.

– Сёлета ўпершыню сядуць за школьныя парты больш за 60 юных жыхароў раёна, якім патрэбна наша падтрымка. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных сямей і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, – гаворыць дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына СКАРАХОД. – Каб у партфелі кожнага з іх ляжала ўсё неабходнае для паспяховай вучобы, мы запрашаем брагінчан, працоўныя калектывы далучыцца да добрай справы.

Больш падрабязна аб акцыі, якая прадоўжыцца да 31 жніўня, можна даведацца па тэлефоне 2-11-37.Больш падрабязна аб дабрачынным мерапрыемстве, накіраваным на збор школьных прыналежнасцей для тых, хто ў гэтым мае патрэбу, можна даведацца па тэлефоне 2-11-37. Акцыя працягнецца да 31 жніўня.

Вольга ПАЛЯШЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе мэта – дапамагчы бацькам падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года.  Летнія канікулы, напэўна, самая доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Асабліва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика