15 гадоў на варце нашай бяспекі. 21.by

15 гадоў на варце нашай бяспекі

03.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1902

28 ліпеня 2003 года загадам Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь створана ўнітарнае сэрвіснае прадпрыемства “Белтэхагляд”. Перад ім была пастаўлена задача – комплекснае рашэнне пытанняў па арганізацыі, кіраванні і каардынацыі  сістэмы дзяржтэхагляду, развіцці сеткі дыягнастычных станцый, вядзенне адзінай базы даных.

На тэрыторыі Століншчыны дзейнічаюць дзве дыягнастычныя станцыі, нагляд за якімі і выдачу дазволу на ўдзел у дарожным руху ажыццяўляюць два інжынеры – Іван Рыгоравіч Вярэніч у Століне і Сяргей Сцяпанавіч Ляшкевіч у Альшанах.

Станцыя дыягностыкі ў Століне належыць аўтапарку № 12. У Альшанах – ПГУП “Мірон і К”. На кожнай з іх працуюць па чатыры чалавекі.

Галоўная функцыя інжынераў тэхагляду – выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў руху.

Акрамя гэтага выдаюцца пасведчанні аб перавозцы небяспечных грузаў і міжнародныя сертыфікаты транспартных сродкаў, працягваецца іх тэрмін дзеяння.

З гэтага года работнікі прадпрыемства “Тэхагляд” маюць права пераносіць адзнаку аб праходжанні тэхагляду, калі аўтамабіль мяняе свайго ўладальніка. У гэтым выпадку не трэба зноў плаціць збор за праходжанне тэхагляду. Дзякуючы гэтаму ў Беларусі сёлета ўжо перанесена 56 тысяч такіх адзнак, што гаворыць: людзі даволі часта мяняюць свае аўто.

Са студзеня 2018 года напрацоўваецца адзіная база з ДАІ. У нас у раёне ўжо ўстаноўлены камеры відэаназірання за транспартнымі сродкамі ў Беражным, Глінцы, Рэчыцы, Вялікім Малешаве, Альшанах і Высокім. Яны пакуль працуюць у тэставым рэжыме. Але ў хуткім часе пры стварэнні адзінай базы будуць падключаны да яе. Такім чынам, парушальнікі дарожнага руху не толькі па хуткасці, а і за непрышпілены рэмень, за адсутнасць меткі аб праходжанні тэхагляду і г. д. будуць аўтаматычна прыцягнуты да адказнасці. Таму калі вы ездзіце, напрыклад, без тэхагляду, то паспяшайцеся яго прайсці. Бо кожная сустрэча з камерай абыдзецца вам у 2 базавыя велічыні. Калі вы пад камерай праездзіце цэлы месяц, то лічыце самі, якая гэта будзе сума.

З гэтага года таксама адбыліся змены ва ўплаце пошліны з аўтамабіляў, якія перавозяць небяспечныя грузы. Яна плаціцца зараз на год і яе памер на 50 працэнтаў меншы, чым раней.

У нашым раёне за год праходзяць тэхнічны агляд каля 13 тысяч транспартных сродкаў. Зарэгістравана іх значна больш, аднак некаторыя ігнаруюць праходжанне тэхагляду, а некаторыя транспартныя сродкі проста не зняты з уліку, хаця іх ужо даўно няма нават у наяўнасці.

– Прыкладна на 7 працэнтаў знізілася колькасць транспартных сродкаў, якія праходзяць тэхагляд, пасля ўвядзення падатку на транспарт, – гаворыць інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху ўнітарнага прадпрыемства “Белтэх-агляд” Іван Рыгоравіч Вярэніч.

У сувязі з 15-гадовым юбілеем “Белтэх-агляд” правёў акцыю. У ходзе акцыі людзі, якія прыехалі на тэхагляд, атрымалі памятныя падарункі.

Віншуем з 15-годдзем работнікаў “Белтэх-агляду”, а таксама ўсіх жыхароў Століншчыны, якія дзякуючы якаснаму правядзенню тэх-агляду могуць не баяцца за сваё здароўе і жыццё ў час дарожнага руху. 

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ліпеня 2003 года загадам Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь створана ўнітарнае сэрвіснае прадпрыемства “Белтэхагляд”. Перад ім была...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика