Пра нюансы законаў і чалавечнасць адносінаў.... 21.by

Пра нюансы законаў і чалавечнасць адносінаў...

07.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4101.jpg

 3 жніўня ў Івацэвічаў вёў асабісты прыём старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін разам з галоўным прававым  інспектарам працы прафсаюзаў Ірынай Міхновіч.

Жадаючых патрапіць на прыём са сваімі пытаннямі ці праблемамі было нямнога, і тое ў наш час не дзіўна: разгорнутая ў дзяржаве дзейнасць па асабістых прыёмах грамадзян дазволіла кожнаму звяртацца па сваім пытанні непасрэдна “па вузкім адрасе” – да таго, у чыёй кампетэнцыі вырашаць падобныя пытанні. Людзі часцей прыходзяць на кансультацыі ў такіх выпадках.

Як, да прыкладу, жыхар Івацэвічаў, бацька ўчарашняга студэнта, а сёння – маладога спецыяліста.
Сутнасць ягонага звароту была ў наступным. Сын закончыў каледж, атрымаў першае працоўнае месца па размеркаванні. І тут жа вырашыў паступіць у ВНУ, на вячэрні факультэт. Жаданне маладога чалавека зразумелае. Але ў дадзеным выпадку папярэдняй дамоўленасці з сённяшнім працадаўцам у яго не было. І тут наспеў пакуль яшчэ невялікі канфлікт. Паколькі рашэнне атрымаць вышэйшую адукацыю – асабістая справа работніка, то адміністрацыя не абавязаная прадстаўляць яму адпачынак на перыяд сесіі. Так, працоўны адпачынак можа быць па жаданні работніка разбіты на два перыяды, акрамя таго, работнік мае права на 30 дзён адпачынку без захавання зарплаты… Але, трэба разумець, усё гэта знаходзіцца ў кампетэнцыі і ўладзе кіраўніцтва. Тэрміны адпачынку як працоўнага, так і без захавання зарплаты адміністрацыя ўжо не абавязана вытрымліваць па жаданні работніка. І калі, што называецца, найдзе каса на камень – могуць быць непрыемныя моманты.

Наведвальніку параілі ў першую чаргу звесці да мінімуму канфліктнасць сітуацыі, бо пры нармальным падыходзе, напрыклад, і сесію здаваць можна, не беручы адпачынак, а ўсяго скарачаючы па згодзе з адміністрацыяй свой працоўны дзень. Такім чынам, ёсць літара закона, ёсць і чалавечыя адносіны. І калі яны спалучаюцца разам – тады выйграюць абодва бакі…

Другое пытанне, з якім звярнулася на прыём адна наведвальніца, і балючае, і актуальнае на сёння. Справа вось у чым. Жанчына працуе на прадпрыемстве, мае пасаду, з ёй – пэўныя абавязкі. І вось на прадпрыемстве праходзіць праверка, знаходзяцца такія-сякія парушэнні. На работніцу (асабіста яе) накладаецца штраф. Яна не спрачаецца: ёсць яе віна. Але пасля штраф накладаецца і на само прадпрыемства. І вось цяпер кіраўнік прымае рашэнне спагнаць з работніцы тую суму штрафу. 
Як жа так, хіба можна караць чалавека двойчы за адну памылку?
Ірына Міхновіч, прававы інспектар, патлумачыла: гэта не пакаранне за адну памылку. Справа ў тым, што закон прымушае прадпрыемства пакрываць тыя страты, якія нанесены памылковымі  ці іншымі дзеяннямі (ці бяздзеяннем). Так, работніца была пакараная як асабіста адказная. Але ж прадпрыемству нанесены страты – і яны павінны быць пакрыты. Тут ужо многае залежыць ад кіраўніка: калі ён бачыць, што памылка была вынікам дзейнасці некалькіх чалавек (і сябе ў тым ліку), дык і пакрыццё страты будзе разбіта на ўсіх прапарцыянальна. За гэтым пакрыццём страты пільна сочыць пракуратура, нельга прадпрыемству проста заплаціць штраф і працаваць далей – гэтага не дазваляе закон. Пайшло з касы прадпрыемства на штраф 5 тысяч рублёў – яны ж павінны быць вернуты ў выглядзе змяншэння прэміяльных ці іншых выплат работніка ці работнікаў. 

Прафсаюзы даўно бачаць тут пэўную несправядлівасць у адносінах да работнікаў, пытанне ўзнімалася і дыскутавалася на ўсіх узроўнях. І вось, здаецца, “лёд крануўся”: чакаецца, што змены ў заканадаўстве адбудуцца, і гэтае правіла пакрыцця расходаў прадпрыемства ад штрафных санкцый за лік работнікаў будзе адменена.

З некалькі незвычайным пытаннем звярнулася яшчэ адна з наведвальніц. У гаражным кааператыве ім пакуль не ўдаецца пабудаваць свой гараж – не хапае сродкаў. Сусед злева і справа ўжо пабудаваліся, а вось яны паставілі часовы перасоўны гараж. І ўзнік канфлікт… Гэтую сітуацыю разабралі ўсе разам, жанчыне параілі простае вырашэнне той праблемы, у якой яе ўпікаюць суседзі. Але і тут бачацца асабістыя стасункі між людзьмі, магчымасць для выпраўлення сітуацыі, пакуль яна яшчэ не перарасла ў магчымы зацяжны канфлікт, ёсць.

З яшчэ адным пытаннем звярнуліся на прыёме, якое без цяжкасцей можна вырашыць, ведаючы ўсе нюансы законаў. Сітуацыя: у малых прадпрыемствах штаты невялікія. Пайшоў адзін работнік у адпачынак, а другі яго ж профілю нечакана захварэў.  Трэба адклікаць з адпачынку першага работніка. Але вось нюанс: калі яго ўмовы работы аднесеныя да пераліку шкодных, то рабіць гэтага нельга, заканадаўства не дазваляе. Чаму б не зрабіць паслабленне ў гэтым плане для малых і мікраарганізацый?

Выйсце з сітуацыі ёсць, і яно не складанае. Як патлумачылі наведвальніку, рашэнні ажно два. Першае: прадпрыемства можа свайго ж работніка, які знаходзіцца ў адпачынку, прыняць на работу на гэты час па сумяшчэнні  (тут яшчэ маленькі нюанс: рабіць тое можна, калі рабочы дзень на такой працы не скарочаны). Другое выйсце: з чалавекам, які знаходзіцца ў адпачынку і праца якога вельмі запатрабаваная ў гэты момант, прадпрыемства можа заключыць дагавор падраду. Магчыма, у аплаце працы будзе розніца, але тут ужо сам сябе не перамудрыш…
Напрыканцы прыёму Ірына Міхновіч пракансультавала кіраўніка і лідара прафарганізацыі прадпрыемства, на якім вёўся прыём (Івацэвіцкі райпалівазбыт) па некаторых пытаннях калектыўнага дагавора прадпрыемства.
Валерый ГАПЕЕЎ, фота аўтара.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  3 жніўня ў Івацэвічаў вёў асабісты прыём старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін разам з галоўным прававым  інспектарам працы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика