Сярод каналаў і мастакоў. 21.by

Сярод каналаў і мастакоў

07.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паездка ў горад на Няве ўжо была чацвёртай. Вядома, уражанні ад архітэктуры Санкт-Пецярбурга, помнікаў і каналаў рэк – неверагодныя, але ў гэты раз усё было інакш.
Хостэл у перакладзе з англійскай мовы – інтэрнат. Гэта нейкі сімбіёз еўрапейскіх апартаментаў, рускіх даходных дамоў і амерыканскіх матэляў, якія яшчэ сотні гадоў таму прапаноўвалі падарожнікам недарагое месца для начлегу. У апошні час хостэлы актыўна акупавалі турыстычныя гарады і сталі сур’ёзнымі канкурэнтамі гасцініц.
Санкт-Пецярбург налічвае больш за 500 падобных месцаў для начлегу. У адным з іх мы размясціліся. Тут пражыванне на аднаго чалавека каштуе 50 долараў у тыдзень.

КНІГІ НА ДРЭВЕ

... Рускі інтэрнат называўся “Бібліятэка”. З пасылам, што ў гэтым месцы збіраюцца людзі, якія любяць чытаць. У цэнтры агульнай кухні на сцяне палічка аформлена ў форме дрэва – яркі сімвал літаратуры, замест яблыкаў – кнігі. У кутку стаіць фартэпіяна, побач вісяць некалькі гітар. Па вечарах тут можна пачуць самыя разнастайныя музычныя матывы. Яшчэ з упрыгожванняў – карціны, намаляваныя пражываючымі.

Моладзь збіралася за вячэрай. Дзяўчына з кароткімі светлымі валасамі заўсёды чытала кнігі пра “дзэн”, хлопец, ваенны, увесь час жартаваў. Яго нізкі харызматычны голас упіўся мне ў памяць, здаецца, назаўжды.

 Яшчэ адзін высокі, злёгку рудавалосы, таксама прымусіў звярнуць на сябе ўвагу. Інтэлектам, строгім носам, упэўненым голасам і... паэзіяй. Прадстаўнічы малады паэт, з жывымі вачыма.

Надвор’е не заўсёды цешыла цяплом, таму час змяркання мы часта праводзілі ў нашым часовым прытулку. Аднойчы за фартэпіяна села дзяўчына, у акулярах Гары Потэра, – яна спрытна і хутка стукала па клавішах, як змагла ацаніць, вельмі складаныя творы, якія я ніколі яшчэ не чула.

З размовы даведалася, што яна прыехала паступаць у музычную кансерваторыю і заўтра ў яе іспыт. У мінулым годзе ёй не хапіла аднаго бала для паступлення. А выкананы віртуозны твор,  напісаны самой дзяўчынай, па яе словах, у імпрэсіяністычным стылі.

Да нашага дыялогу далучыўся вышэйназваны паэт. І тут высветлілася, што ў самым прыгожым горадзе, у адной з самых творчых кухняў, у гэты дажджлівы вечар за кубкам гарачай кавы сабраліся беларусы.

Ліза прыехала са Жлобіна, хлопец з арыгінальным імем Усцін з Мінска, і мы з мамай з Петрыкаўскага раёна. Гутарка была жывой і дынамічнай. Мы абмяркоўвалі жыццё і творчасць. Усцін чытаў нам свае вершы.

У цэлым, наш хостэл сабраў, на мой погляд, самую эрудыраваную, смелую, крэатыўную публіку з тонкім пачуццём гумару. Кожны дзень, сыходзячы на   прагулкі, мы чакалі вяртання дадому, каб пасмяяцца ад душы.

І я хачу сказаць усім, хто кажа: “Моладзь ўжо не тая, вось у наш час ...” Не, яна тая! З перспектывамі і талентамі, амбіцыямі і характарам, са смагай прызнання і незалежнасці.

ПОМНІК ЭКСКУРСАВОДАМ!

Асобнай тэмай хацела б вылучыць мясцовых экскурсаводаў, якія сваімі апавяданнямі пераносім нас на некалькі стагоддзяў таму. У паўночнай сталіцы шмат помнікаў сапраўды вялікім людзям, але экскурсаводам чамусьці яшчэ няма. Хоць менавіта яны прыхільнікі вялікай гісторыі, фанаты сваёй працы, прамоўцы ўзроўню выкладчыка мастацтва ў элітным універсітэце, якія даюць глыбокія веды турыстам.

Яшчэ хвіліну назад мы былі пагружаныя ў часы Аляксандра Пушкіна, блукалі па яго кватэры, бачылі канапу, на якой правёў апошнія гадзіны жыцця вялікі паэт, а вось ужо ідзём па вуліцы са стракатымі вітрынамі, а міма нас – людзі ў татуіроўках і пірсінгах на ўсё  цела, а прадстаўнікі некаторых субкультур зусім здзіўляюць: пачынаючы ад адзення, заканчваючы вампірскімі лінзамі. Санкт-Пецярбург – горад кантрастаў.

Былую сталіцу Расіі абавязкова варта ўбачыць, каб хоць трохі зразумець гісторыю народа, убачыць работы Да Вінчы ў Зімовым Палацы або не менш вялікага Айвазоўскага ў Рускім музеі, рабочы кабінет аўтара “Меднага вершніка”, панараму горада ў 360 градусах з каланады Ісакіеўскага сабора.

З НЕЎСКАГА НА КАРАБЕЛЬ

Самая галоўная экскурсія, як мне здаецца, – начная. Тут вы на камфартабельным аўтобусе наведаеце галоўныя вуліцы, дакранецеся да помніка Пятру Вялікаму, патрэце боты цара і яго вернага спадвіжніка Аляксандра Меньшыкава, кінеце манетку ў Чыжыка-Пыжыка, каб дасягнуць сваіх мэтаў, затым спусціцеся на палубу карабля, які праімчыць вас пад усімі разводнымі мастамі пад музыку з фільма “Дзеці капітана Гранта”. Вось ужо цуд  – глядзець на веліч інжынернай думкі стваральніка.

Ацаніць фасады будынкаў і Петрапаўлаўскай крэпасці варта з боку Нявы. У начны час іх падсвятляюць пражэктары, што надае Піцеру яшчэ большую таямнічасць.

Сонная і бязлюдная раніца на Неўскім праспекце – асобная славутасць. Актыўныя турысты бяруць каву ў тэрмасе з сабой і сустракаюць світанак ў самым цэнтры культурнай сталіцы. Вуліцы, між іншым, пачынаюцца ад легендарнай Нявы.

Не забывайце, што большасць музеяў робяць добрую зніжку на экскурсіі беларусам. Дзяцям і студэнтам квіткі прадаюцца па самай прывабнай цане. Час ад часу праводзяцца бясплатныя экскурсіі па некаторых храмах. З папулярных дзеючых пакуль працуе толькі Казанскі сабор.

У Пецярбургу кожны дом, кожная вулачка, лаўка і каменьчык дыхаюць гісторыяй. Што перашкаджае вам убачыць Паўночную Пальміру?

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

 фота аўтара.

EMH44g9t7Po

nSc9_KwSbQc IMG_20180707_162709_01_01 IMG_20180707_160554 IMG_20180703_125000

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паездка ў горад на Няве ўжо была чацвёртай. Вядома, уражанні ад архітэктуры Санкт-Пецярбурга, помнікаў і каналаў рэк – неверагодныя, але ў гэты раз усё было інакш....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика