Каварныя віры воднага адпачынку. 21.by

Каварныя віры воднага адпачынку

08.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праваслаўнае свята прарока Іллі прадвяшчае пра заканчэнне лета. У народзе кажуць:  прыйшоў Ілля – купацца нельга! Але як можна ўтрымацца ў такую спёку, якую прынёс сёлетні жнівень, ад магчымасці акунуцца ў рэчку, паплёхацца, атрымаць асалоду ад прахладнай вады?

Сапраўды, я сама аж падскочыла ад задавальнення, калі работнікі выратавальнай станцыі запрасілі ў чарговы рэйд, каб праверыць сумленнасць адпачываючых на акваторыі Прыпяці ў плане захавання бяспекі на вадзе. Які ж гэта цуд – пракаціцца на маторнай лодцы, паназіраць за дзікімі птушкамі, палюбавацца прасторамі нашай палесскай буйной воднай артэрыі!

Лодку на воду спусцілі ў Ляскавічах. Адтуль і пачалі рэйд у складзе начальніка выратавальнай станцыі Андрэя Галіцкага, супрацоўнікаў РАНС і РАУС – Валянціны Яхно і Яўгена Моўкі. Не паспелі яшчэ сесці ў лодку, як на беразе, у зарасніках убачылі дзяўчынак, якія захуталіся ў рушнікі. Магчыма, накупаліся. Спыталі, чаму яны без дарослых і ці ведаюць, што тут купацца забаронена? Але дзяўчаты, а за імі і верны сабака, спрытна паскакалі ў бок дарогі, разумеючы, што злосныя цёткі і дзядзькі цукеркі раздаваць не будуць. Падплыўшы бліжэй да аграгарадка, заўважылі дарослых мужчыну і жанчыну, якія за руку вялі маленькага хлопчыка. Падплылі да іх і спыталі, куды яны крочаць? Зразумела ж, купацца! Пасля нашых перасцярог і выдачы памятак, паабяцалі, што толькі бялізну папалошчаць, а купацца не будуць.

У Дарашэвічах лодку накіравалі да адпачываючай сям’і. Дзяўчына-падлетак, ды і самі дарослыя ў неабсталяваным для купання месцы былі без камізэлек. І гэта прытым, што, як аказалася, бацькі дзяўчынкі – настаўнікі! Ну вось табе на! Гэта людзі, якія павінны сеяць разумнае, добрае, вечнае! З вады выйшлі, атрымалі памяткі.

Тут жа павіталіся з навукоўцамі-іхтыёлагамі, якія прыехалі са сталіцы. Цікавую інфармацыю атрымалі ад іх. Як аказалася, відавы састаў рыб у Прыпяці за апошнія гады значна пашырыўся. З-за пацяплення завіталі і пачалі прыжывацца чарнаморскія бычкі, вылаўлівалі іхтыёлагі нават рыбу-іглу.

На берагах каля вёсак Славінск і Галубіца сустрэлі не толькі аматараў купання, але і рыбалкі. Шмат гасцей з гарадоў Беларусі. Пацікавіліся, ці ёсць пуцёўка, бо, як вядома, рыбаліць на тэрыторыі Нацпарка “Прыпяцкі” дазваляецца толькі з ёй. Тут усё ў парадку, што вельмі радуе. А вось выратавальныя камізэлькі рыбакі не апранаюць, ляжаць яны ў лодках. На гэты конт зрабілі заўвагу і бацьку, што катаў на гумавай лодцы сыноў, старэйшы з якіх быў без камізэлькі. Бацька запэўніў, што хлопец добра плавае. Такое заспакаенне дарослага чалавека ўражвае! Як можна прадказаць тое, што могуць прыпаднесці каварныя віры Прыпяці?

Здзівілі нас і паводзіны дзядулі, які стаяў на абрывістым беразе, а двое ўнукаў, хлопчыкі гадоў 10-11, купаліся ў месцы, где ў пары крокаў ад берага значная глыбіня. Праўда, мужчына адразу забраў з вады рабят.

 За Галубіцай на неабсталяваным пляжы рака стварыла так званыя косы. Тут неглыбока, але яміны ёсць. Адпачываючых завітала зашмат, асабліва дзяцей. Сталі абурацца, што забараняючага знака няма. Але тут няма і дазваляльнага! Гэта не пляж! Андрэй Галіцкі і Валянціна Яхно, зняўшы абутак, пайшлі ў рачную плынь, каб павыцягваць купальшчыкаў, правесці з імі тлумачальную работу.

Каля Вышалава сустрэлі маладжавую жанчыну. Бабуля, як аказалася, прывяла ўнука пакупацца. Сама ў цяньку і прахалодзе сядзела на беразе, унук плёхаўся ў вадзе. Крый Божа, адплыве крыху далей, хапане ротам вады, і тая бабуля спусціцца не паспее, не тое што выратаваць дзіця ці паклікаць на дапамогу.

Тут жа Яўген Моўка заўважыў забароненыя прылады для лову рыбы, так званыя тэлевізары. Чатыры штукі выцягнуў з вады і забраў для перадачы ў інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.

Каля Макарыч убачылі адпачываючыя сем’і з маленькімі  дзецьмі. Дарослыя змайстравалі  так званы басейн для дзетак: выгарадзілі тычкамі неглыбокае месца, абкруцілі іх вяроўкай. Ну хоць так!

Крыху праехаўшы ўперад убачылі шмат нырцоў і плаўцоў. На правы бераг, як тыя пушкінскія асілкі, выйшлі пяцёра падлеткаў. Як высветлілі, хлопцы 2002—2003 гадоў нараджэння, усе вучні сярэдняй школы № 1. Пераплываюць раку без камізэлек! Напэўна іх бацькі і не ведаюць, што дазваляюць сабе  дзеці! Я і Яўген Моўка засталіся на беразе, пакуль Андрэй Галіцкі і Валянціна Яхно перавозілі на той бераг дзяцей. Прозвішчы парушальнікаў будуць перададзены ў школу для далейшай прафілактычнай работы з імі і іх бацькамі. Як вядома, артыкул 23.63 адміністрацыйнага кодэксу прадугледжвае за купанне ў забароненых месцах штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў.

Падплываючы да Петрыкава, аналізавалі ўбачанае. Столькі пішам, гаворым пра бяспеку на вадзе. Кожны дзень сумныя звесткі ў інтэрнэце апавяшчаюць, што тонуць людзі. Няўжо спадзяванне на тое, што бяда абміне, можа быць бясспрэчней за сумную статыстыку?

Беражыце сябе і жыццё сваіх дзяцей!

IMG_2313

IMG_2362

IMG_2427

IMG_2408

IMG_2368

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваслаўнае свята прарока Іллі прадвяшчае пра заканчэнне лета. У народзе кажуць:  прыйшоў Ілля – купацца нельга! Але як можна ўтрымацца ў такую спёку, якую прынёс...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика