40 лет – как один день. Врачи Добрушской центральной районной больницы выбрали свою профессию однажды и навсегда. 21.by

40 лет – как один день. Врачи Добрушской центральной районной больницы выбрали свою профессию однажды и навсегда

09.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да таго дня, як прыйшлі працаваць маладымі спецыялістамі ў Добруш, яны не былі знаёмы. З іх толькі Валянціну Пятроўну, ураджэнку Дзям’янак, размеркавалі на радзіму. Сцяпан Іванавіч родам з Рэчыцкага раёна, Таццяна Васільеўна вырасла на Магілёўшчыне. Атрымалася ж, што для ўсіх траіх Добруш стаў месцам пастаяннага жыхарства, прыступкай да вяршыні прафесійнай кар’еры.

– Быццам толькі ўчора ўвайшла ў кабінет з шыльдай “неўролаг”, – дзеліцца ўрач вышэйшай катэгорыі Таццяна Каякіна. – Такое ўражанне, што з яго не выходзіла. Мяняліся хіба што ўмовы працы і пацыенты.

Адказ на пытанне, у чым сакрэт прафесійнага даўгалецця, у юбіляраў адзіны: любоў да людзей і прафесіі, спагада і жаданне дапамагаць.

34 гады шчыраваў загадчыкам хірургічнага аддзялення райбальніцы Сцяпан Рудзянок. Даведаўся пра стан здароўя практычна кожнага жыхара раёна. Адных аперыраваў асабіста, другіх кансультаваў, у трэціх кантраляваў лячэнне.

З урачом функцыянальнай дыягностыкі Валянцінай Протчанка шматлікія пацыенты дзяліліся сардэчнымі праблемамі, якія яна ўспрымала блізка да свайго сэрца.

Прыклад бацькоўскай адданасці справе паўплываў на прафесійны выбар дзяцей медыкаў. Дарэчы, у асабістым жыцці ветэранаў таксама падабенства: ва ўсіх – дочкі, якія стварылі свае сем’і. У прафесійным плане дзеці сталі годнымі прадаўжальнікамі бацькоўскай традыцыі. Дачка Валянціны Протчанка, напрыклад, працяглы час працуе ўрачом-фцізіятрам. Таццяна Каякіна выхавала добрага тэрапеўта. Сцяпан Рудзянок ганарыцца не толькі дачкой – урачом-афтальмолагам, але і ўнучкай – студэнткай медыцынскага ўніверсітэта.

– Папаўненне кадраў атрымліваем штогод, – адзначае галоўны ўрач Добрушскай ЦРБ Надзея Белаглазава. – Але з такімі масцітымі спецыялістамі, як нашы юбіляры, развітвацца не спяшаемся. Адказнасць, дабрыня і кампетэнтнасць і сёння робяць іх запатрабаванымі калегамі і пацыентамі.

Людміла ФЁДАРАВА

На здымку: урачы Валянціна Протчанка, Таццяна Каякіна, Сцяпан Рудзянок.

Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: Люди районаАвтор: Людмила ПИСКУНОВАДа таго дня, як прыйшлі працаваць маладымі спецыялістамі ў Добруш, яны не былі знаёмы. З іх толькі Валянціну Пятроўну,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика