Новыя тысячы – адвезеныя і перапрацаваныя. 21.by

Новыя тысячы – адвезеныя і перапрацаваныя

10.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на невысокі ўраджай зерневых кагорта тысячнікаў сярод працаўнікоў жніва расце. Літаральна днямі да яе далучыліся вадзіцель з ААТ “Камаровічы” Уладзімір Аксёнаў, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз больш 1 тысячы тон зерня, і аператар зернесушыльнага агрэгата з КСУП “Капаткевічы” Валянцін Плешкуноў, які сушылкай “СБВС-5” перапрацаваў таксама больш 1 тысячы тон.

Гэта не засталося па-за ўвагай райкама прафсаюза работнікаў АПК. І вось, у сераду, лідары жніва атрымалі разам са словамі віншаванняў удзячныя лісты ад абласной арганізацыі прафсаюзаў і падарункі з рук першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалая Місюры і старшыні галіновага прафсаюза Ірыны Берднік.

Віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Місюры Валянціну Плешкунову

Віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Місюры Валянціну Плешкунову


Вадзіцель ААТ “Камаровічы” Уладзімір Аксёнаў

Вадзіцель ААТ “Камаровічы” Уладзімір Аксёнаў

Як адзначыў Мікалай Місюра, у такое складанае жніво, як сёлета, гэтыя першыя адвезеныя і перапрацаваныя індывідуальныя тысячы тон – ужо вялікае дасягненне, а таксама выказаў спадзяванне, што ўсё ж у хуткім часе першы тысячнік з’явіцца і сярод камбайнераў.

Што ж, з нецярпеннем будзем чакаць, тым больш, што кандыдаты ўжо ёсць.

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на невысокі ўраджай зерневых кагорта тысячнікаў сярод працаўнікоў жніва расце. Літаральна днямі да яе далучыліся вадзіцель з ААТ “Камаровічы”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика