Галоўнае – якасць, а не хуткасць. 21.by

Галоўнае – якасць, а не хуткасць

Размер текста:
A
A
A

Галоўнае – якасць, а не хуткасць

Згодна з даручэннем Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка з мэтай атрымання якасных кармоў у сельскагаспадарчай галіне неабходна правесці работу па будаўніцтве новых сіласна-сянажных траншэй. Па рашэнню Брэсцкага аблвыканкама ў Столінскім раёне трэба пабудаваць 19 траншэй.
Але надвор’е ў гэтым годзе паспрыяла таму, што кармоў будзе значна больш. Радуе вока кукуруза, уборка якой пачнецца літаральна на днях. Таму ў раённым выканаўчым камітэце было прынята рашэнне зрабіць 35 траншэй і яшчэ на 15 правесці рэканструкцыю.
Будаўнічыя брыгады, нягледзячы на жнівеньскую спёку, выконваюць работы на аб’ектах. Адзін з такіх знаходзіцца ў ААТ “Палессе АБМ”, дзе ўжо на працягу некалькіх дзён працуе рабочая брыгада ПМК-24. Брыгадзір – Аляксандр Міхайлавіч Стахейка дадае, што спешка ў будаўніцтве – гэта рэч дрэнная. Галоўнае – якасць, а не хуткасць. Бо калі што будзе не так, у першую чаргу будзе адказваць уся арганізацыя.
Пакуль мы размаўлялі, пад’ехала бетонамяшалка, якая дастаўляе будаўнічы матэрыял з Давыд-Гарадка.Мужчыны адразу пайшлі працаваць: бетон пры такім надвор’і застывае імгненна. Па той частцы, якую залівалі з ранку, ужо можна было хадзіць. Усяго ж дно сянажнай ямы складаецца з пяці частак, дзве з якіх яны заліваюць за дзень.
Гэта не першая гаспадарка, дзе выконвае работы ПМК-24. Да гэтага дзве сянажныя ямы пабудавалі ў ААТ “Новая Прыпяць”. З “Палессе-АБМ” таксама не развітваюцца: тут з’явіцца яшчэ адна сянажную яму. І дзве плануецца пабудаваць у ААТ “Палеская ніва”, куды потым пераедуць.
У любой справе вялікую ролю мае згрунтаванасць калектыву, бо калі хоць адзін чалавек з яго будзе халтурыць, добрага вынікунельга чакаць. Брыгаду ПМК -24 складаюць вопытныя работнікі, якія аддалі прафесіі не адзін год. Гэта Яўген Міхайлавіч Астапчук, Іван Пятровіч Скакун, Віталь Анатольевіч Куст, Іван Паўлавіч Андрэйкавец і Рыгор Трафімавіч Кулага.
Працаваць ў такіх умовах для іх звыкла.
– Гэта яшчэ не спёка. Былі на нашай памяці і большая.За столькі гадоў навучыліся адчуваць мінімальныя змены ў надвор’і і нават прадказваць яго. Безумоўна, гэта важны фактар для прадукцыўнасці работы. Але галоўнае, каб заработак дастойны і сілы не падводзілі, — жартуюць хлопцы.
Ганна Мельнік
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з даручэннем Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка з мэтай атрымання якасных кармоў у сельскагаспадарчай галіне неабходна правесці работу па...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика