Акцыя «Канікулы без дыму і агню»: Выхаванцы ясляў-сада №10 сусрэліся з прадстаўніком Смаргонскага РАНС. 21.by

Акцыя «Канікулы без дыму і агню»: Выхаванцы ясляў-сада №10 сусрэліся з прадстаўніком Смаргонскага РАНС

15.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках акцыі, якая праходзіць у перыяд летніх канікул з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і травматызму дзяцей, адбылася сустрэча выхаванцаў з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Смаргонскага РАНС Надзеяй Вайнілкай. Сустрэча праходзіла на пасту ДПС нашай установы.

Изображение 015.jpg

Надзея Сяргееўна падрыхтавала для дзяцей шмат цікавага. У вясёлых гульнях-эстафетах «Пажарныя машыны», «Збяры пазл», «Падбяры пару», «Пакліч пажарную службу» выхаванцы не толькі паказалі сваю шпаркасць, спрыт, але і замацавалі веды аб правілах бяспечных паводзін, паказалі свае ўменні правільна дзейнічаць у выпадку выяўлення пажару, успомнілі нумары службаў выратавання, паўтарылі алгарытм выкліку пажарнай службы. У канцы эстафет усіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы.

А яшчэ ўсе жадаючыя змаглі прымерыць адзенне работнікаў МНС.

Вынік мерапрыемства - зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і добры настрой, замацаванне правіл бяспечных паводзін.

За актыўны ўдзел у мерапрыемстве выхаванцы дашкольнай установы атрымалі буклеты, якія яны змогуць разгледзець дома разам з бацькамі і яшчэ раз паўтарыць правілы бяспекі.

Изображение 006.jpg

Изображение 013.jpg

Изображение 023.jpg

Изображение 035.jpg

Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №10.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках акцыі, якая праходзіць у перыяд летніх канікул з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і травматызму дзяцей, адбылася сустрэча выхаванцаў з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика