Летні адпачынак у Залессі. 21.by

Летні адпачынак у Залессі

16.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лета – гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці, каб адпачыць ад урокаў,  загараць, купацца. Але намнога  цікавей, калі гэты час пройдзе ў лагеры, бо летні лагер - месца цікавага правядзення часу, знаёмства з новымі сябрамі. сябрамі.

Гэтым летам Залескі яслі-сад – сярэдняя школа расчыніў дзверы для 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго раёна ад 11 да 14 гадоў, якія адпачывалі ў дзевяцідзенным лагеры у жывапісным месцы «Юнацтва».

Лагер працаваў з 6 па 14 жніўня. На гэты час школа ператварылася ў маленькую краіну са сваімі клопатамі, праблемамі і радасцямі. Яркія мерапрыемствы, завадныя дыскатэкі, вясёлыя спаборніцтвы, маляўнічыя святы, тэматычныя вечары – усё гэта дазволіла дзецям акунуцца ў займальны свет летняга адпачынку.

Дзеці мелі магчымасць адчуць сябе ў ролі эстрадных зорак, выбраць міс і містэра лагера, паспаборнічаць у сіле і спрыце ў спартыўных спаборніцтвах, пабываць на экскурсіі ў Лідскім замку, цэнтры МНС і многае іншае. Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. Для кожнага дзіцяці лагер адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, хтосьці навучыўся не засмучацца пры паражэннях...

Вышэйшай ацэнкай работы лагера з'яўляюцца словы з дзіцячых твораў пра лагер: «Мне хацелася б прыехаць сюды на наступны год».

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

8.JPG

Соб. кор.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета – гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці, каб адпачыць ад урокаў,  загараць, купацца. Але намнога  цікавей, калі гэты час пройдзе ў лагеры, бо летні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика