Галоўнай тэмай сустрэчы ІПГ аблвыканкама з ідэалагічным актывам Петрыкаўшчыны стала стварэнне ў рэгіёне магчымасцяў для самарэалізацыі моладзі. 21.by

Галоўнай тэмай сустрэчы ІПГ аблвыканкама з ідэалагічным актывам Петрыкаўшчыны стала стварэнне ў рэгіёне магчымасцяў для самарэалізацыі моладзі

16.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чацвер на базе гарадской гімназіі прайшла сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы аблвыканкама з ідэалагічным актывам арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Петрыкаўшчыны.

Тэма, прапанаваная намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Таццянай Кручко для абмеркавання, закранала пытанні стварэння ў рэгіёне магчымасцяў для самарэалізацыі моладзі.

У час гутаркі ўзнімаліся пытанні падтрымкі на месцах маладзёжных ініцыятыў, стварэння для маладых супрацоўнікаў камфортных умоў для працы і пражывання, аказання метадычнай дапамогі з боку старэйшых калег, арганізацыі вольнага часу моладзі, актыўнага ўдзелу яе ў спартыўным і культурным жыцці.

Важнай задачай, на думку Таццяны Кручко, для кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання з’яўляецца выпрацоўка сістэмы стымулаў па замацаванні маладых кадраў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, бо аналіз паказвае, што з ліку маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў раён на працягу апошніх гадоў, па розных сферах эканомікі працягваюць працаваць пасля абавязковай адпрацоўкі ў сярэднім каля 60 %.

Сваю нішу ў рабоце з працоўнай моладдзю займае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, рэгіянальнымі структурамі якога арганізоўваюцца мерапрыемствы па працоўнай занятасці моладзі, ладзяцца спартыўныя і культурныя акцыі.

На Петрыкаўшчыне раённая арганізацыя БРСМ аб’ядноўвае 1216 чалавек. Усяго ж у раёне да катэгорыі моладзі (ад 14 да 31 года) адносіцца практычна кожны дзясяты жыхар.

На сустрэчы вопытам арганізацыі работы з моладдзю ў сваіх галінах падзяліліся прадстаўнікі структур адукацыі, аховы здароўя, камунальнай гаспадаркі і гандлю.

IMG_3534_2

IMG_3531_2

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер на базе гарадской гімназіі прайшла сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы аблвыканкама з ідэалагічным актывам арганізацый, прадпрыемстваў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика